Скольцкая саамская мова
Скольцкая саамская мова | |
sääʹmǩiõll[1] | |
Ужываецца ў | Расеі, Фінляндыі |
---|---|
Рэгіён | Лавозера (Расея) Сэвэтыярві (Фінляндыя) |
Колькасьць карыстальнікаў | 400 чалавек[2] |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я Фіна-вугорская галіна Саамская група |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | камуне Інары (Фінляндыя) |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 7 Нясталы[d] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | sms |
ISO 639-2(Т) | sms |
ISO 639-3 | sms |
SIL | sms |
Скольцкая саа́мская мова (альбо скольт-саа́мская, колта-саа́мская) — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць саамы ў расейскім паселішчы Лавозера і фінскім Сэвэтыярві. Раней мова была распаўсюджанай сярод саамаў у нарвэскім паселішчы Нэйдэн, але ў нашыя часы ўсе тамтэйшыя носьбіты мовы вымерлі.
Характарыстыка мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле інфармацыі 2011 году[3] агульная колькасьць саамаў-скольтаў складае прыкладна 1000 чалавек: 600 жыве ў Фінляндыі, 250 у Расеі, 150 у Нарвэґіі.
Сярод фінскіх скольтаў на мове здольныя вольна размаўляць толькі 400 чалавек, у Расеі — толькі 20 чалавек (зьяўляюцца носьбітамі натозерскага дыялекту мовы). У асяродзьдзі нарвэскіх саамаў-скольтаў мова ўжо не захавалася.
Да Другое сусьветнае вайны носьбіты скольцкае саамскае мовы пражывалі ў вёсках Пэтсама(be) і Суонікюля. У выніку перадачы гэтых тэрыторыяў Савецкаму Саюзу саамскія жыхары гэтых населеных пунктаў былі эвакуяваны ў фінскую камуну Інары.
Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першым альфабэтам, які ўжываўся ў скольцкай саамскай, была кірыліца. У 1884 годзе расейскім сьвятаром Канстанцінам Шчаколдзіным быў выдадзены пераклад на гэтую мову Эвангельля ад Мацьвея, таксама ім быў выдадзены скольцкі саамскі лемантар.
У XX стагодзьдзі ў скольцкім асяродзьдзі зьяўляецца лацінскі альфабэт. Гэты альфабэт атрымаў афіцыйны статус у 1973 годзе[4].
Сучасны выгляд скольцкага саамскага альфабэту.
А а | Â â | B b | C c | Č č | Ʒ ʒ | Ǯ ǯ | D d |
Đ đ | E e | F f | G g | Ǧ ǧ | Ǥ ǥ | H h | I i |
J j | K k | Ǩ ǩ | L l | M m | N n | Ŋ ŋ | O o |
Õ õ | P p | R r | S s | Š š | T t | U u | V v |
Z z | Ž ž | Å å | Ä ä | ʹ |
Літары Qq, Ww, Xx, Yy, Öö выкарыстоўваюцца толькі ў запазычаньнях. Перад падвоенымі зычнымі зьяўляецца кароткае аглушэньне, якое пры пісьме не паказваецца. Таксама не паказваюцца ўстаўныя галосныя, таму што яны не зьяўляюцца фанэматычнымі ці складовымі.
Грамадзкае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Канстытуцыі Фінляндыі[5] саамы маюць права на выкарыстаньне сваёй мовы ў афіцыйных установах мясьцінаў, дзе пражываюць саамы. У муніцыпалітэце Інары (Фінляндыя) скольцкая саамская мова мае статус афіцыйнай нароўні з інары-саамскай, паўночнасаамскай і фінскай мовамі.
У шматлікіх дзіцячых садках Ляпляндыі выкарыстоўваецца поўнае саамскамоўнае навучаньне дзяцей, з нулявое па другую клясы мясцовых школаў выкладаньне таксама вядзецца выключна на саамскіх мовах. Паступова ў адукацыйны працэс дадаецца фінская мова і ў шостай клясе прапорцыя саамскае й фінскае дасягае прыкладнае прапорцыі 50 на 50. З 2005 году ў Фінляндыі скольцкую саамскую мову можна здаваць у якасьці замежнае мовы на ўступовых іспытах у ВНУ.
Паводле меркаваньня міністра юстыцыі Фінляндыі Аны-Маі Генрыксан і Саамскага парлямэнту Фінляндыі, існуе значная пагроза саамскім мовам і пэрспэктыва іх зьнікненьня. Выказваюцца думкі аб недастатковай моўнай падтрымцы, адзначаецца нястача настаўнікаў, падручнікаў і г.д. Нягледзячы на шматлікія праґрамы падтрымкі мовы, большасьць моладзі ў Інары аддае перавагу фінскай мове.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ sääʹmǩiõll
- ^ Saami, Skolt. A language of Finland, Ethnologue (анг.)
- ^ Мурманский государственный гуманитарный университет. 18 октября состоялась конференция, посвященная культурному наследию и истории саамов-скольтов (рас.)
- ^ Koltansaamen kieli ja ortografia sekä omakielinen kirjallisuus (фін.)
- ^ Suomen perustuslaki 11.6.1999/731 (фін.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Northern Sámi — Inari Sámi — Skolt Sámi — English dictionary (анг.)
- Sääʹmjieʹllem (анг.) (фін.)
- Sámi Language Act (анг.)
- Skolt Sámi Grammar Vocabulary (анг.)