Тоні Паркер
| Тоні Паркер | ||
| Пазыцыя: | гульнёвы абаронца | |
| Рост: | 1,88 ± 0,01 м[1] | |
| Вага: | 81 кг[1] | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 17 траўня 1982[3][2] (43 гады) | |
| Альма-матэр: | ||
| Драфт | ||
|
28, драфт НБА 2001 году | ||
| Клюбы | ||
|---|---|---|
| Гады | Клюб | |
| 1999—2001 | Пары-Расінг[d] | |
| 2001—2018 | Сан-Антоніё Спэрз | |
| 2011 | АСВЭЛ[d] | |
| 2018—2019 | Шарлот Горнэтс | |
| Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
| Мэдалі | ||
| Чэмпіянаты Эўропы | ||
| Золата | Славенія 2013 | |
| Срэбра | Летува 2011 | |
| Бронза | Сэрбія 2005 | |
| Бронза | Францыя 2015 | |
| Статыстыка на NBA.com | ||
Ўільям Энтані Паркер-малодшы (па-ангельску: William Anthony Parker Jr.; нар. 17 траўня 1982 году, Бруге, Бэльгія) — француска-амэрыканскі баскетбаліст, які скончыў кар’еру. Цягам 18 гадоў кар’еры ў НБА выступаў за «Сан-Антоніё Спэрз». Паркер браў удзел у шасьці матчах усіх зорак НБА, уваходзяў у склад другой і трэцяй камадаў усіх зорак НБА. Таксама баскетбаліста назвалі самым каштоўным гульцом фіналу НБА 2007 году. У ягоны гонар 9-ы нумар, пад якім гуляў спартовец, назаўсёды выведзены з ужытку ў «Сан-Антоніё Спэрз».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тоні Паркер быў абраны на драфце 2001 году пад агульным 28-м нумарам клюбам «Сан-Антоніё Спэрз». Ужо ў пачатковым сэзоне ён замацаваўся ў стартавым складзе «шпораў». Ён узяў удзел у 77 гульнях рэгулярнага чэмпіянату, зь якіх у 72-х матчах быў у пачатковым складзе. У сярэднім баскетбаліст праводзіў на пляцоўцы 29 хвілінаў за гульню. У дзень свайго дэбюту, 30 кастрычніка 2001 году, ён стаў трэцім французам у гісторыі НБА[5]. Паводле вынікаў сэзону Паркер быў абраны ў першую каманду пачаткоўцаў НБА. Ён стаў першым замежным абаронцам у гісторыі лігі, які дасягнуў гэтага.
У наступным сэзоне гулец не прапусьціў аніводнай гульні рэгулярнага сэзону, нават ува ўсіх 82 матчах выйшаўшы ў пачатковым складзе. Паводле вынікаў сэзону Паркер упершыню стаў чэмпіёнам НБА. Цягам сэзону 2004—2005 гадоў француз палепшыў статыстыку рэгулярнага сэзону, набіраючы 16,6 пунктаў за гульню. Ён таксама займаў 13-ы радок у лізе паводле колькасьці перадачаў і быў трэцім сярод гульнёвых абаронцаў паводле адсотку кідкоў з гульні. «Спэрз» зноў здабыў чэмпіёнскі тытул. Паркер упершыню ў сваёй кар’еры быў абраны на матч усіх зорак НБА ў сэзоне 2005—2006 гадоў.

У наступным сэзоне Паркер і «Спэрз» прабіліся ў фінал, дзе перамаглі ў сэрыі з чатырох матчаў «Кліўлэнд Кавальерз»[6]. У гэтай сэрыі Паркер пасьлядоўна пераўзыходзіў сваіх супернікаў з «Кавальерз» Дэніела Гібсана і Лары Г’юза, набіраючы ў сярэднім у сэрыі 24,5 пункты, якія суправаджаліся высокім адсоткам кідкоў з гульні 56,8% і з зоны трох пунктаў 57,1%. За свае выступы ён быў названы самым каштоўных гульцом фіналу НБА 2007 году[6], стаўшы першым гульцом эўрапейскага паходжаньня, які атрымаў гэтую ўзнагароду[7] . «Сан-Антоніё» пачаў няўдала сэзон 2008—2009 гадоў, зазнаўшы паразы ў першых трох матчах. Аднак у чацьвертай гульні супраць «Мінэсоты Тымбэрўулвз» Паркер набраў рэкордныя за 55 пунктаў, чым гарантаваў перамогу[8]. У наступным сэзоне баскетбаліст атрымаў траўму рукі і прапусьціў 26 гульняў.
За часам лакаўту НБА 2011 году Паркер бараніў колеры францускага клюбу АСВЭЛ, якой часткова валодаў сам[9]. Па вяртаньні ў ЗША зноў займаў лідэрскія пазыцыі ў клюбе. 10 сьнежня 2012 годц гулец адзначыўся сваім першым трыпл-даблам пасьля 825 гульняў рэгулярнага сэзону ў кар’еры. Тады ў матчы супраць «Г’юстан Рокетс», які скончыўся ў авэртайме, гулец назьбіраў 27 пунктаў, 12 падбораў і 12 перадачаў. У 2014 годзе Паркер у складзе клюбу здабыў чацьверты тытул пераможцы НБА. 1 жніўня 2014 году гулец падпісаў новы трохгадовы кантракт з клюбам на суму ў 43,3 мільёны даляраў[10][11].
Напярэдадні сэзону 2016—2017 гадоў Паркер страціў даўняга таварыша па камандзе Тыма Данкана, які скончыў кар’еру. Сам гулец у матчах плэй-оф супраць «Г’юстан Рокетс» атрымаў траўму, што завяршыла ягоны сэзон[12][13]. Траўма запатрабавала хірургічнага ўмяшальніцтва і прымусіла некаторых меркаваць, што Паркер можа прапусьціць значнае час або наогул скончыць кар’еру[14]. У сваім апошнім сэзоне ў складзе «шпораў» Паркер згуляў 55 гульняў і набіраў у сярэднім 7,7 пунктаў за гульню. 23 ліпеня 2018 году гулец падпісаў двухгадовы кантракт з «Шарлот Горнэтс»[15], але ўжо па заканчэньні сэзону скончыў кар’еру.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
За нацыянальную зборную Францыі Паркер пачаў выступаць яшчэ ўзроўні юнацкіх камандаў.
У 2003 года Паркер стаў капітанам нацыянальнай зборнай. На чэмпіянаце сьвету 2006 году француз быў адным зь лідэраў каманды, але быў вымушаны прапусьціў чэмпіянат праз пералом пальца ў таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі[16]. У дзевяці матчах Эўрабаскету 2007 году Паркер набіраў у сярэднім 20,1 пунктаў і аддаваў 2,8 перадачы, але зборная Францыі ў чвэрцьфінале саступіла зборнай Расеі. Пасьля траўмаў, атрыманых у сэзоне НБА 2009—2010 гадоў ён прапусьціў чэмпіянат сьвету 2010 году[17]. На Эўрабаскеце 2011 году ў складзе зборная дакрочыў да фіналу, але ягоная каманда зазнала паразу ад зборнай Гішпаніі[18]. Таксама гулец браў удзел у гульнях зборнай на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году ў Лёндане. У 2013 годзе Паркер з нацыянальнай камандай нарэшце стаў чэмпіёнам Эўропы.
Гуляючы за зборную Францыі на хатнім Эўрабаскеце 2015 году, у матчы групавога раўнду супраць зборнай Польшчы Паркер набраў свой 1032-і пункт у кар’еры на турніры, тым самым усталяваўшы новы рэкорд за ўсю гісторыю спаборніцтва[19]. Пазьней гэты рэкорд быў абноўлены Паў Газолем. На тым чэмпіянаце Паркер здабыў бронзавы мэдаль.
Падчас алімпійскага кваліфікацыйнага турніру на Філіпінах, які ладзіўся ў ліпені 2016 году, Паркер абвесьціў аб сваім зыходзе з нацыянальнай каманды, але не з НБА, пасьля летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году. На алімпійскім турніры ў Рыю-дэ-Жанэйру ягоная зборная была выбітая ў чвэрцьфінальным матчы[20][21].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 L'Équipe (фр.) — Groupe Amaury, 1946. — ISSN 0153-1069; 2263-4940
- 1 2 3 4 Tony Parker // FIBA database
- ↑ L'Équipe (фр.) — Groupe Amaury, 1946. — ISSN 0153-1069; 2263-4940
- ↑ Who's Who in France (фр.) — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
- ↑ Friedman, Brad. «Depth of Talent and Promise Impressive Out of France». NBA.
- 1 2 «Parker, Spurs Close Out Cavs for Fourth Title». NBA.
- ↑ «Parker’s Dreams Come True». The New Paper.
- ↑ «Parker’s jumper sends game to second OT as Spurs win». ESPN.
- ↑ «Tony Parker uses NBA lockout to prepare for his post-NBA future in France». Winnipeg Free Press.
- ↑ «Tony Parker Signs Contract Extension». NBA.
- ↑ «Tony Parker signs extension». ESPN.
- ↑ «Breaking News: Parker Ruptures Left Quadriceps Tendon». NBA.
- ↑ «Tony Parker’s stats renaissance abruptly halted by playoff-ending injury». NBA.
- ↑ «Aldridge fuels Spurs past Mavericks in Parker’s return». ESPN.
- ↑ «Hornets Sign Free-Agent Guard Tony Parker». NBA.
- ↑ Wilkinson, Simon. «Parker ruled out of FIBA World Championship with injury». FIBA.
- ↑ «Parker won’t play for France at worlds». Yahoo Sports.
- ↑ Starcevic, Nesha. «Spain beats France to win European Championship». Chron.
- ↑ «Tony Parker becomes all-time leading scorer in EuroBasket history». ESPN.
- ↑ «Tony Parker Announced retirement on International Competition». Tiebreaker Times.
- ↑ «An era of world basketball ends, Parker, Ginobili retire». USA Today.
- Нарадзіліся 17 траўня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Фляндрыі
- Баскетбалісты клюбу «Сан-Антоніё Спэрз»
- Баскетбалісты клюбу «Шарлот Горнэтс»
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Баскетбалісты ЗША
- Францускія баскетбалісты
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году