Перайсьці да зьместу

Каўай Леанард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каўай Леанард
Пазыцыя: лёгкі форвард, атакавальны абаронца
Рост: 201 см
Вага: 104 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 29 чэрвеня 1991(1991-06-29)[1] (35 гадоў)
Альма-матэр:
Драфт

15, драфт НБА 2011 году
Індыяна Пэйсэрз

Клюбная інфармацыя
Клюб Таронта Рэптарз
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб
2009—2011 Сан-Дыега Стэйт Ацтэкс[d]
2011—2018 Сан-Антоніё Спэрз
2018—2019 Таронта Рэптарз
2019—2026 Лос-Анджэлес Кліпэрз
2026—4 Таронта Рэптарз
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Статыстыка на NBA.com

Каўа́й Э́нтані Ле́анард (па-ангельску: Kawhi Anthony Leonard; нар. 29 чэрвеня 1991 году, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Таронта Рэптарз» з НБА. Раней бараніў колеры «Сан-Антоніё Спэрз» і «Лос-Анджэлес Кліпэрз». Двухразовы чэмпіён НБА, двухразовы самы каштоўны гулец фіналу НБА і найлепшы абарончы гулец НБА.

«Сан-Антоніё Спэрз»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2011 годзе быў абраны ў першым раўндзе драфту НБА пад агульным 15-м нумарам камандай «Індыяна Пэйсэрз». Тым ня менш, ён пачаў сваю прафэсійную кар’еру, гуляючы за «Сан-Антоніё Спэрз», куды быў абменены адразу пасьля драфту разам з Эразэмам Лорбэкам і Давісам Бэртансам на Джорджа Гіла[3]. Узімку 2012 году ён мусіў быў згуляць у гульні пачаткоўцаў на матчы ўсіх зорак, але не згуляў праз траўму[4]. Пасьля таго, як «Сан-Антоніё» абмяняў Рычарда Джэфэрсана ў «Голдэн Стэйт Ўорыярз», Леанард заняў месца ў стартавым складзе каманды. Пасьля свайго дэбютнага сэзону ён заняў чацьвертае месца ў галасаваьнні за навічка году ў лізе[5] і быў улучаны ў каманду ўсіх пачаткоўцаў НБА[6].

Леанард выконвае слэм-данк у 2017 годзе.

У наступным сэзоне ён дапамог камандзе прабіцца ў фінал НБА, дзе «Сан-Антоніё» зазнаў паразу ад «Маямі Гіт» у сэрыі зь сямі гульняў. У сэзоне 2013—2014 гадоў ён набіраў у сярэднім 12,8 пунктаў і рабіў 6,2 падбораў за гульню, дапамагаючы камандзе дакрочыць другі раз запар да фіналу НБА, дзе «Сан-Антоніё» зноў сустрэўся з «Маямі Гіт»[7]. Гэтым разам тэхаскі клюб перамог, стаўшы чэмпіёнам НБА[8]. Сам Леанард набіраў у сярэднім 17,8 пунктаў у фінале, што прынесла яму ўзнагароду самага каштоўнага гульца фіналу[9]. 5 красавіка 2015 году ў гульні супраць «Голдэн Стэйт» ён набраў 26 пунктаў ды рэкордныя для сябе 7 перахопаў за сустрэчу[10]. 23 красавіка ён быў названы найлепшым абарончым гульцом НБА, далучыўшыся да Майкла Джордана і Гакіма Аладж’ювона як адзіных гульцоў, якія здабывалі дзьве ўзнагароды, як то самы каштоўны гулец фіналу НБА і найлепшы абарончы гулец НБА. На наступны дзень ён назьбіраў рэкордныя за кар’еру 32 пункты ў матчы супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз»[11], але «шпоры» атрымалі паразу ў сэрыі ў сямі гульняў.

16 ліпеня 2015 году ён падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Сан-Антоніё» на 90 мільёнаў даляраў[12]. 2 красавіка 2016 году гулец назьбіраў 33 пункты ў гульні супраць «Таронта Рэптарз», дапамогшы падоўжыць хатнюю сэрыю перамог каманды да 64 гульняў. «Сан-Антоніё» завяршыў сэзон пад другім нумарам пасеву ў Заходняй канфэрэнцыі, а Леанард атрымаў сваю другую ўзнагароду запар як найлепшым абарончым гульцом НБА, стаўшы першым нецэнтравым пасьля Дэніса Родмана, якому ўдалося зрабіць гэта двойчы запар. У сэзоне 2016—2017 гадоў Леанард некалькі разоў абнаўляў асабісты рэкорд па набраных пунктах за гульню, але пасьля некалькі разоў выбываў праз траўмы.

«Таронта Рэптарз»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У складзе «Таронта Рэптарз».

У чэрвені 2018 году запытаў абмен у іншы клюб, выказаўшы жаданьне выступаць за адную з камандаў Лос-Анджэлесу. Аднак галоўны трэнэр «Сан-Антоніё» не плянаваў узмацняць супернікаў па Заходняй канфэрэнцыі, таму Леанард быў абменены ў «Таронта Рэптарз». Угода таксама прадугледжвала пераход Дэні Грына ў Таронта, а таксама Дэмара Дэрозана, Якаба Пёльтля і выбар у першым раўндзе на драфце 2019 году[13]. Леанард дэбютаваў за сваю новую каманду 17 кастрычніка ў гульні супраць «Кліўлэнд Кавальерз», якую ён дапамог выйграць, набраўшы 24 пункты і зрабіўшы 12 падбораў.

1 студзеня 2019 году ён набраў 45 пунктаў у сустрэчы супраць «Юты Джаз», што зрабілася ягоным асабістым рэкордам. У першай гульні другога раўнда плэй-оф Леанард паўтарыў свой выніковы рэкорд, набраўшы 45 пунктаў у матчы супраць «Філадэлфіі Сэвэнці Сыксэрз»[14]. У 7-й гульні сэрыі супраць «Філадэлфіі» ён зрабіў пераможны трохпунктавы кідок адначасна з гукавым сыгналам, што дазволіла камандзе прабіцца ў фінал Усходняй канфэрэнцыі. У фінале НБА «Рэптарз» сустрэўся з «Голдэн Стэйт Ўорыярз» і здабыў перамогу ў сэрыю ў шасьці гульнях. Леанард здабыў узнагароду самаму каштоўнаму гульцу фіналу НБА, стаўшы толькі трэцім гульцом у гісторыі пасьля Леброна Джэймза і Карыма Абдул-Джабара, які здабылі гэтую ўзнагароду з двума рознымі камандамі.

«Лос-Анджэлес Кліпэрз»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

10 ліпеня 2019 года падпісаў кантракт з «Лос-Анджэлес Кліпэрз»[15]. За новую каманду дэбютаваў 30 кастрычніка ў матчы супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз», дзе назьбіраў 30 пунктаў, зрабіў 6 падбораў і 5 перадач. 24 студзеня 2020 году гулец стаў аўтарам свайго першага трыпл-дабла ў кар’еры, набраўшы 33 пункты, 10 падбораў і 10 перадач у матчы супраць «Маямі Гіт». 16 лютага быў названы гульцом асноўнага складу матчу ўсіх зорак НБА. Ён дапамог камандзе прабіцца ў другі раўнд плэй-оф, дзе «Кліпэрз» саступілі «Дэнвэр Нагетс».

У сэзоне 2020—2021 гадоў ён вывеў каманду ў плэй-оф, дзе «Кліпэрз» дакрочылі да фіналу канфэрэнцыі. Там, праўда, мацнейшымі аказаліся «Фінікс Санз». Наступны сэзон ён прапусьціў праз траўму. Безь яго каманда не дала рады нават у змаганьні за плэй-оф. Леанард вярнуўся пасьля траўмы 3 кастрычніка 2022 году, набраўшы 11 пунктаў, зрабіў чатыры падборы, дзьве перадачы і два перахопы ў перадсэзонным пераможным матчы над «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз»[16]. 10 студзеня 2024 году баскетбаліст склаў новае пагадненьне з «Кліпэрз», згодна зь якім яму былі прапанаваныя 153 мільёны даляраў цягам наступных трох гадоў[17].

Пасьля таго як гулец прапусьціў першыя 34 матчы сэзону 2024—2025 гадоў, Леанард вярнуўся на пляцоўку 4 студзеня 2025 году, набраўшы 12 пунктаў у матчы супраць «Атланты Гокс»[18]. Аднак, пасьля ўсяго двух матчаў было абвешчана, што Леанард адыходзіць на час з каманды, каб быць разам зь сям’ёю, якая была вымушаная эвакуявацца празь лясныя пажары ў Паўднёвай Каліфорніі[19]. 28 сьнежня 2026 году Леанард набраў рэкордныя для кар’еры 55 пунктаў, а таксама зрабіў 11 падбораў, 5 перахопаў і 3 блёкі ў пераможным матчы над «Дэтройт Пістанз». 1 студзеня 2026 году ён адзначыўся 45 пунктамі, зь якіх 20 паклаў на свой рахунак у чацьвертай чвэрці, прывёў «Кліпэрз» да перамогі над «Ютай Джаз» зь лікам 118:101. Дзякуючы гэтаму ён стаў другім гульцом у гісторыі НБА, які цягам пяці матчаў у сярэднім зьбіраў мінімум 40 пунктаў за гульню пры дакладнасьці 50/40/90% (паводле кідкоў з гульні/трыпунктавых/штрафных) і пры гэтым пры ім не было аніводнай паразы. Адзіным іншым гульцом, які здолеў гэтае, быў Кобі Браянт у час 16—25 сакавіка 2007 году[20][21][22]. Леанард прывёў клюб да выніку 42-40 у сэзоне, што дапамагло клюбу трапіць у плэй-ін, але каманда хутка выбыла адтуль.

Вяртаньне ў «Таронта Рэптарз»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У чэрвені 2026 году зьявіліся паведамленьні, што Леанарда могуць выставіць на абмен[23]. Паводле інсайдэра НБА Джэйка Фішэра, баскетбаліст меўся падоўжыць кантракт у выпадку абмену, але толькі з адной з двух сваіх былых камандаў, як то «Таронта Рэптарз» ці «Сан-Антоніё Спэрз»[24]. Канадзкі клюб пацьвердзіў сваю зацікаўленасьць да вяртаньня Леанарда. 30 чэрвеня ESPN паведаміла, што «Рэптарз» і «Кліпэрз» узгаднілі магчымы абмен з удзелам гульца[25].

  1. 1 2 Kawhi Leonard // FIBA database
  2. ↑ College Basketball at Sports-Reference.com
  3. ↑ «NBA Draft trades: Pacers deal Leonard to San Antonio for George Hill». Sporting News.
  4. ↑ «Spurs». San Antonio Express-News.
  5. ↑ «Cavaliers’ Kyrie Irving named Kia Rookie of the Year». NBA.
  6. ↑ «San Antonio’s Kawhi Leonard Named to NBA’s All-Rookie First Team». San Antonio Spurs.
  7. ↑ «Kawhi Leonard Named to 2013-14 NBA All-Defensive Second Team». San Antonio Spurs.
  8. ↑ «Heat at Spurs». NBA.
  9. ↑ «Kawhi, of course: Spurs’ Leonard Finals MVP». ESPN.
  10. ↑ «Warriors at Spurs». NBA.
  11. ↑ «Clippers at Spurs». NBA.
  12. ↑ «Spurs Re-Sign Kawhi Leonard». San Antonio Spurs.
  13. ↑ «Toronto Raptors Acquire Kawhi Leonard». Toronto Raptors.
  14. ↑ «Raptors vs. 76ers Game 1 score, highlights: Kawhi Leonard’s playoff career-high 45 points power Toronto past Philadelphia». CBS Sports.
  15. ↑ «L.A. Clippers Sign Two-Time Finals MVP Kawhi Leonard». Los Angeles Clippers
  16. ↑ Azarly, Tomer (3.10.2022). «Clippers star Kawhi Leonard reacts to first game in 476 days». ClutchPoints.
  17. ↑ Pelton, Kevin (10.01.2024). «Kawhi Leonard’s new deal: Boost for Clippers, but a blow for free agents?». ESPN.
  18. ↑ Baer, Jack (01.2025) Kawhi Leonard scores 12 in season debut as Clippers overwhelm Hawks. Yahoo.com. Праверана 01.2025 г.
  19. ↑ Polacek, Scott (01.2025) Report: Kawhi Leonard Steps Away from Clippers After Family Was Affected by Wildfires. BleacherReport.com. Праверана 01.2025 г.
  20. ↑ Starting 5: Kawhi’s 45 keeps LA on tear, Philly finding its stride, Prime doubleheader awaits tonight. NBA.com (01.2026). Праверана 01.2026 г.
  21. ↑ Kawhi Leonard records historic 5-game scoring and shooting stretch. The Score (01.2026). Праверана 01.2026 г.
  22. ↑ Kawhi Leonard’s resurgence fueling Clippers’ climb in West. NBA.com (01.2026). Праверана 01.2026 г.
  23. ↑ Quinn, Sam (06.2026) Kawhi Leonard trade rumors: Would it be possible for the Spurs or Raptors to bring back the Clippers star?. CBS Sports. Праверана 06.2026 г.
  24. ↑ Martinez, Valentina (06.2026) Kawhi Leonard open to Raptors reunion with Clippers still favorites. New York Post. Праверана 06.2026 г.
  25. ↑ Report: Raptors, Clippers agree on players in potential Kawhi Leonard trade. Sportsnet (06.2026). Праверана 06.2026 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]