Адроў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Адроў
Выток в. Дубніцы
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 75 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,4 м³/с
Плошча басэйну 676 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Адроў — рака ў Аршанскім, Сеньненскім і Талачынскім раёнах Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 676 км². Выдатак вады ў вусьці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца з мэліярацыйнай канавы каля вёскі Дубніцы Аршанскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Ворша. Цячэ Аршанскім узвышшам.

Даліна выразная, да вёскі Пагост трапэцападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6—0,8 км. Абалона пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да вёскі Пількавічы Сеньненскага раёну каналізаванае, далей зьвілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м[1]. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэдняй і ніжняй плынях стромкія і абрывістыя, вышынёй 5—7 м, месцамі да 20 м. На рацэ каля вёскі Дубніцы плаціна і сажалка (плошча 1 га), у абалоне каля вёскі Барань Аршанскага раёну наліўная сажалка (плошча 2 га).

Дзесьці ў басэйне ракі некалі існавала места Одрск.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.