Царква Прачыстай Багародзіцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Царква Прачыстай Найсьвяцейшай Багародзіцы, Прачысьценская царква — традыцыйная беларуская назва помнікаў праваслаўнай і грэцка-каталіцкай архітэктуры часоў Вялікага Княства Літоўскага. Назва паходзіць ад сьвята Першай Прачыстай. У гістарычных крыніцах сустракаецца некалькі варыянтаў тытула цэркваў: Пречистой, Пречистой Богородицы, Пречистой Святой Богородицы, Пречистенская. У XIX ст. тытулы многіх цэркваў перайначылі на расейскі манер — «Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы», «Сьвята-Ўсьпенская» (рас. Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская). Тады ж у Віцебску гістарычную Прачысьценскую гару перайменавалі ва Ўсьпенскую. Тым часам у мове мясцовых жыхароў захоўваліся традыцыйныя назвы (напрыклад, у Чарэі новую царкву-мураўёўку местачкоўцы працягвалі называць «Прачысьценкай»[1]).

У наш час традыцыйны тытул афіцыйна ўжываецца толькі датычна Прачысьценскай царквы ў Вільні. Назва «Прачысьценская» захавалася ў некалькіх урбанонімах Масквы, утвораных ад назвы абраза Маці Божай з Прачысьценскай (Усьпенскай) саборнай царквы ў Смаленску. Таксама на гістарычнай Смаленшчыне захавалася некалькі паселішчаў з назвай «Прачыстая», утворанай ад разьмешчаных у іх цэркваў з адпаведным гістарычным тытулам.

Іншыя помнікі архітэктуры з такой назвай:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неадназначнасьць Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць.
Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярнецеся і выпраўце спасылку на патрэбную.