Перайсьці да зьместу

Рэал Вальядалід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэал Вальядалід
Поўная назва Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1928
Горад Вальядалід, Гішпанія
Стадыён Нуэва Хасэ Сарыльля
Умяшчальнасьць: 26 512
Кіраўнік Раналду[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2023—2024 Сэгунда, 2 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Рэа́л Вальядалі́д» (па-гішпанску: Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D.) — прафэсійны гішпанскі футбольны клюб з гораду Вальядалід, які знаходзіцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Клюб быў заснаваны 20 чэрвеня 1928 году, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Нуэва Хасэ Сарыльля», умяшчальнасьцю 26 512 месцаў. У сьпісе клюбаў Ля Лігі ўсіх часоў займае 14 радок.

На рахунку клюбу маецца перамога ў Кубку Гішпанскай лігі ў сэзоне 1983—1984 гадоў, выхад у кваліфікацыю Кубка ўладальнікаў кубкаў у сэзоне 1989—1990 гадоў, выхад у першы раўнд Кубка УЭФА ў сэзоне 1984—1985 гадоў, у другі раўнд Кубка УЭФА ў сэзоне 1997—1998 гадоў, шостае месца ў чэмпіянаце ў сэзоне 1962—1963 гадоў. «Рэал Вальядалід» правёў больш за 39 сэзонаў у Ля Лізе, больш за 30 сэзонаў у другім і 9 сэзонаў у трэцім дывізіёне. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца белы й фіялетавы. На эмблеме клюбу намаляваныя чырвона-залаты герб Вальядаліду, колеры клюбу й карона, якая сымбалізуе каралеўскае заступніцтва.

Склад каманды напярэдадні стварэньня клюбу

«Рэал Вальядалід» быў утвораны пры аб’яднаньні двух клюбаў — «Рэал Юніён Дэпартыва дэ Вальядалід» і «Клюб Дэпартыва Эспанёл». Каманда ўпершыню паднялася ў першы дывізіён чэмпіянату Гішпаніі ў сэзоне 1947—1948 гадоў, заваяваўшы тытул чэмпіёна ў другім дывізіёне. У наступным сэзоне «Рэал Вальядалід» разьвіў посьпех і выйшаў у фінал Кубка Гішпаніі. У фінальным матчы, які адбыўся на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», «Рэал Вальядалід» атрымаў паразу ад клюбу «Атлетык Більбао» зь лікам 4:1.

Каманда правяла наступнае дзесяцігодзьдзе ў Ля Лізе. Затым рушыў усьлед вылет у другі дывізіён. Знаходжаньне ў другім эшалёне гішпанскага футболу вырабілася часовым, то бок у сэзоне 1958—1959 гадоў «Вальядалід» пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра Хасэ Люіса Саса разграміў клюб «Тэраса» зь лікам 5:0 і вярнуўся ў першы дывізіён. Саса зрабіў значны ўнёсак у гісторыі клюбу. Першапачаткова ён быў галкіпэрам, затым займаў шэраг адміністрацыйных пастоў і, у канчатковым выніку стаў прэзыдэнтам «Рэалу».

У наступныя гады каманда неаднаразова пераходзіла ў другі дывізіён, затым вярталася ў першы. У сэзоне 1970—1971 гадоў «Рэал Вальядалід» вылецеў у трэці дывізіён. У 1984 годзе, атрымаўшы перамогу над мадрыдзкім «Атлетыка», каманда заваявала Кубак Гішпанскай лігі — розыгрыш якога праводзіўся ў першай палове 1980-х гадоў. Вярнуўшыся ў Ля Лігу ў 1992—1993 гадох клюб правёў у ёй адзінаццаць гадоў. Найлепшым вынікам гэтага пэрыяду было сёмае месца ў чэмпіянаце ў сэзоне 1996—1997 гадоў. Пасаду галоўнага трэнэра «Вальядаліду» некаторы час займаў Рафаэль Бэнітэс, які да гэтага выконваў абавязкі галоўнага настаўніка ў клюбе «Кастыльля», рэзэрвовай камандзе мадрыдзкага «Рэалу». Празь некаторы час у клюб таксама перайшло некалькі гульцоў з гэтай каманды. «Рэал Вальядалід» зноўку адправіўся ў Сэгунду ў сэзоне 2003—2004 гадоў.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Партугаліі Бр Андрэ Фэрэйра 1996
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Люіс Пэрэс 1995
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Давід Торэс 2003
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Віктар Мэсэгер 1999
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Хаві Санчэс (капітан) 1997
6 Сьцяг Турэччыны Аб Джэнк Эзкаджар (ар. Валенсія) 2000
7 Сьцяг Сэнэгалу Нап Мамаду Сыльля 1994
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Кіке Пэрэс 1997
9 Сьцяг Бразыліі Нап Маркус Андрэ 1996
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Іван Санчэс 1992
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Рауль Мора 2002
12 Сьцяг Гішпаніі ПА Марыё Мартын (ар. Рэал) 2004
13 Сьцяг Эстоніі Бр Карл Хэйн (ар. Арсэнал) 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Гішпаніі Нап Хуанмі Лятаса 2001
15 Сьцяг Швайцарыі Аб Эрай Джэмэрт (ар. Валенсія) 1998
16 Сьцяг Гішпаніі ПА Сэсар дэ ля Ос 1992
18 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Дарвін Мачыс 1993
19 Сьцяг Сэнэгалу Нап Амат Ндыяй 1996
20 Сьцяг Харватыі ПА Станка Юрыч 1996
21 Сьцяг Марока ПА Сэлім Амаляг 1996
22 Сьцяг Бразыліі Аб Люкас Роса 2000
23 Сьцяг Марока ПА Ануар Тугамі 1995
24 Сьцяг Бразыліі Нап Кенэдзі 1996
28 Сьцяг Гішпаніі ПА Чукі 2004
Сьцяг Гішпаніі Бр Альвара Асэвэс 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]