Перайсьці да зьместу

Русаковічы (Стаўпецкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Русаковічы
трансьліт. Rusakovіčy
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Сельсавет: Мікалаеўшчынскі
Насельніцтва
колькасьць:  7 чал. (2013)
нацыянальны склад: беларусы
колькасьць двароў: 6 (2013)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1717
Паштовы індэкс: 222698[1]
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°23′45″ пн. ш. 26°51′20″ у. д. / 53.39583° пн. ш. 26.85556° у. д. / 53.39583; 26.85556Каардынаты: 53°23′45″ пн. ш. 26°51′20″ у. д. / 53.39583° пн. ш. 26.85556° у. д. / 53.39583; 26.85556
Русаковічы на мапе Беларусі ±
Русаковічы
Русаковічы
Русаковічы
Русаковічы
Русаковічы
Русаковічы

Русако́вічы[2]вёска ў Мікалаеўшчынскім сельсавеце Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці.

Месьціцца на рацэ Нёман за 91 км на паўднёвы захад ад Менску. Знаходзіцца за 42 км на поўнач ад Стоўпцаў[3].

  • XIX стагодзьдзе: 1800 год — 82 жыхары і 15 двароў; 1897 год — 131 жыхар і 24 двары.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 182 жыхары і 30 двароў; 1940 год — 173 жыхары і 33 двары; 1959 год — 70 жыхароў; 1985 год — 34 жыхары і 23 гаспадаркі; 1999 год — 19 чалавек.
  • XXІ стагодзьдзе: 2004 год — 14 жыхароў і 12 гаспадарак; 2010 год — 6 чалавек; 2013 год — 7 жыхароў і 6 гаспадарак[3].

У ваколіцах вёскі Русаковічы выявілі 8 стаянак часоў каменнага і бронзавага вякоў: 1) стаянка мэзаліту і селішча за 200 мэтраў на поўнач працягласьцю 200 мэтраў, заселенае 7—5 тыс. гадоў да Н.Х., што існавала да позьняга Сярэднявечча; 2) стаянка нэаліту і бронзавага веку прыпяцка-нёманскай і тшцінецкай культуры за 1 км на паўднёвы захад працягласьцю 90 мэтраў, што існавала ў 5—2 тысячагодзьдзях да Н.Х.; 3) стаянка бронзавага веку і селішча за 250 мэтраў на поўнач ад 2-й стаянкі, што існавала з 2-га тысячагодзьдзя да Н.Х. да Сярэднявечча; 4) стаянка бронзавага веку і селішча за 150 мэтраў на поўночны ўсход ад 2-й стаянкі; 5) стаянка нэаліту і бронзавага веку прыпяцка-нёманскай культуры і лысагорскага ды дабраборскага відаў на дзюне Высокі Груд за 1,5 км на паўночны ўсход даўжынёй 200 мэтраў, што існавала ў 5—2 тысячагодзьдзях да Н.Х.; 6) стаянка нэаліту дубічайскага, лысагорскага і дабраборскага відаў ва ўрочышчы «У дубах» за 1,5 км на ўсход, што існавала ў 5—3 тысячагодзьдзях да Н.Х.; 7) стаянка нэаліту нёманскай культуры 80х90 мэтраў за 500 мэтраў на паўднёвы захад, што існавала ў 3 тысячагодзьдзі да Н.Х.; 8) стаянка палеаліту сьвідэрскай культуры 50х40 мэтраў за 2 км на паўночны ўсход, што існавала ў 9 тысячагодзьдзі да Н.Х.[4]

У канцы XVIII стагодзьдзя Русаковічы былі засьценкам у Менскім павеце ва ўласнасьці Радзівілаў. Пасьля 1793 году ў выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай увайшлі ў склад Расейскай імпэрыі. На 1800 год былі ўладаньнем Дамініка Гераніма Радзівіла. У 1850 годзе ўваходзілі ў маёнтак Мікалаеўшчына. З 1850-х гадоў у складзе Сьвержанскай воласьці Менскага павету. У лютым 1918 году ў ходзе Першай сусьветнай вайны трапілі пад нямецкую акупацыю. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Русаковічы абвясьцілі часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году абвяшчаліся часткай Беларускай ССР. У ліпені 1919 году ў ходзе Польска-савецкай вайны Русаковічы заняло Польскае войска. У выніку Рыскага падзелу 1921 году апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе былі засьценкам у Сьвержанскай гміне Стаўпецкага павету (Наваградзкае ваяводзтва). 14 лістапада 1939 году вернуліся ў склад Беларускай ССР у выніку далучэньня Заходняй Беларусі да БССР. Ад 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Мікалаеўшчынскім сельсавеце Стаўпецкага раёну (Баранавіцкая вобласьць). Пры канцы чэрвеня 1941 году ў сувязі з пачаткам Нямецка-савецкай вайны вёску захапіла Нямецкае войска. У ліпені 1944 году вёску заняла Чырвоная армія. На фронце загінула 6 вясцоўцаў. У 1948 годзе вяскоўцы ўтварылі калгас «Радзіма». З 1952 году ў калгасе «Радзіма Якуба Коласа». З 8 студзеня 1954 году ў складзе Менскай вобласьці[3].

  1. ^ Стаўбцоўскі раён (Мікалаеўшчына) // УП «Белпошта», 2019 г. Праверана 3 сьнежня 2019 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 464
  3. ^ а б в г Уладзімер Бянько, Уладзімер Пракапцоў. Стаўбцоўскі раён (Русаковічы) // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкляпэдыя / дыр. У.Ю. Аляксандраў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2014. — Т. 8. Менская вобласьць. Кн. 5. — С. 147-148. — 360 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0757-1
  4. ^ Археалягічныя помнікі Стаўбцоўскага раёна (Русаковічы, вёска) // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Стаўбцоўскага раёна / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Эдуард Жакевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — С. 41-42. — 832 с. — 3000 ас. — ISBN 985-11-0312-8