Перайсьці да зьместу

Матыяс Енсэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Матыяс Енсэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 студзеня 1996(1996-01-01)[1][2] (30 гадоў)
Рост 180 см
Вага 71 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Брэнтфард
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 Норшэлян 63 (15)
2018—2019 Сэльта 6 (0)
2019—4 Брэнтфард 211 (13)
Зборныя
2014 Данія (да 19)[d] 1 (0)
2020—4 Данія 30 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 кастрычніка 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
30 чэрвеня 2024.

Маты́яс Е́нсэн (па-дацку: Mathias Jensen; нар. 1 студзеня 1996 году) — дацкі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Брэнтфард» і нацыянальнай зборнай Даніі. Выхаванец дацкага клюбу «Норшэлян», за які дэбютаваў у матчы супраць «Ранэрсу» 1 траўня 2016 году. Замацаваўся ў пачатковым складзе клюбу наступным сэзон, а яшчэ праз сэзон стаў капітанам клюбу. У 2018 годзе далучыўся да гішпанскай «Сэльты», але гэты час для гульца быў вельмі няўдалы, бо амаль увесь сэзон 2018—2019 гадоў паўабаронца пакутваў ад траўмы. У ліпені 2019 году далучыўся да складу «Брэнтфарду», які ў той час гуляў у Чэмпіёшыпе. Як паведамлялася, сума пераходу склала 3,5 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. Разам з ангельскім клюбам футбаліст дамогся павышэньня ў Прэм’ер-лігу, дзе таксама стала выступаў у склазде клюбу. 13 жніўня 2022 году ўлучыў мяч у браму «Манчэстэр Юнайтэд». У гэтым матчы манкуніянцы былі фактычна зьнішчаныя зь лікам 4:0, а Енсэн быў абраны гульцом матчу.

  1. Mathias Jensen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Mathias Jensen // FBref (анг.)
  3. soccerbase.com (анг.)
  4. National-Football-Teams.com (анг.)
  5. «Frank feeling good about Brentford’s fortunes». Ealing Times.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]