П’ер Гойб’ерг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
П’ер Гойб’ерг
П’ер Гойб’ерг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 жніўня 1995 (23 гады)
Капэнгаген, Данія
Рост 187 см
Вага 81 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Саўтгэмптан
Нумар 23
Моладзевыя клюбы
2003—2007
2007—2009
2009—2012
Ск’ёль
Капэнгаген
Брэнбю
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2014
2013—2016
2015
2015—2016
2016—
Баварыя-2
Баварыя
Аўгсбург
Шальке-04 Гельзэнкірхэн
Саўтгэмптан
44 (12)
17 (0)
16 (2)
23 (0)
29 (0)
Зборныя
2014— Данія 17 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 сьнежня 2017.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 чэрвеня 2016.

П’ер-Эміль Гойб’ерг (па-дацку: Pierre-Emile Højbjerg; нарадзіўся 5 жніўня 1995 году, Капэнгаген, Данія) — дацкі футбаліст, які выступае за клюб «Саўтгэмптан» і нацыянальную зборную Даніі на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Закончыўшы акадэмію «Капэнгагену», у 2010 годзе далучаецца да «Брэнбю» й ужо праз два гады пераходзіць у «Баварыю Мюнхэн»[1].

Выдатная гульня ў другой камандзе «Баварыі» (8 галоў у 30 матчах) прыводзіць да выкліку ў галоўную каманду й у сакавіку 2013 году Гойб’ерг апыняецца на лаўцы запасных у матчы супраць «Баеру» зь Левэркузэну, але на поле гэтак і не зьяўляецца, а гэты матч становіцца адзінаю паразай «Баварыі» ў Бундэсьлізе сэзону 2012—2013 гадоў. 13 красавіка 2013 году Гойб’ерг дэбютуе за галоўную каманду «Баварыі» й у прафэсійным футболе наогул матчам супраць «Нюрнбэргу», замяніўшы Джэрдана Шакіры на 71 хвіліне, матч скончыўся перамогай «Баварыі» зь лікам 4:0. На гэты момант Гойб’ергу было 17 гадоў і 251 дзень і ён стаў самым маладым футбалістам «Баварыі», які гуляў за мюнхэнцаў у Бундэсьлізе[2], папярэдні рэкорд прыналежаў Давіду Алябу (17 гадоў і 256 дзён). 4 траўня 2013 году Гойб’ерг правёў другі матч у Бундэсьлізе супраць «Барусіі» Дортмунд (нічыя 1:1), калі замяніў на 92 хвіліне Луіса Густава.

Узорам для перайманьня для Гойб’ерга зьяўляецца Зынэдын Зыдан[3].

У 2011 годзе Гойб’ерг быў названы гульцом году Даніі ва ўзросьце да 17 гадоў[4].

Кар’ера ў зборнай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гойб’ерг гуляў за зборныя Даніі розных узростаў. Зьяўляўся адным зь лідэраў юнацкай зборнай Даніі, за якую згуляў 6 матчаў і забіў у іх 3 галы. Гойб’ерг лічацца адным з самых таленавітых гульцоў у Даніі. Гойб’ерг таксама мае францускае грамадзянства, бо ягоная маці — напалову францужанка[5]. 28 траўня 2014 году гулец дэбютаваў за нацыянальную зборную Даніі ў матчы супраць зборнай Швэцыі, П’ер правёў у гэтым матчы усе 90 хвілінаў гульнявога часу.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Баварыя»:

Асабістыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найлепшы дацкі гулец году ва ўзросьце да 17 гадоў: 2011

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Profile for Pierre-Emile Höjbjerg. transfermarkt.co.uk
  2. ^ Rekorde, Rekorde. www.fcbayern.telekom.de
  3. ^ Bayerns Supertalent: Zidane ist sein Vorbild. www.fussball-vorort.de
  4. ^ Talentpriser 2012—1987. www.dbu.dk
  5. ^ Pierre Højbjerg. www.footballzz.com

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg П’ер Гойб’ергсховішча мультымэдыйных матэрыялаў