Пшэмыслаў Тытань
Пшэмыслаў Тытань | ||
![]() Przemysław Tytoń | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 студзеня 1987 (32 гады) Замасьць, Польшча | |
Рост | 194 см | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Штутгарт | |
Нумар | 22 | |
Моладзевыя клюбы | ||
2004—2005 | Гетман | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2007 2007—2011 2011—2015 2014—2015 2015— |
Гурнік Рода ПСВ Эйндговэн → Эльчэ Штутгарт |
20 (0) 46 (0) 24 (0) 32 (0) 15 (0) |
Зборныя | ||
2010— | Польшча | 13 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Пшэмыслаў Тытань (па-польску: Przemysław Tytoń; нарадзіўся 4 студзеня 1987 году, Замасьць, Польшча) — польскі футбаліст, брамнік клюбу «Штутгарт» і нацыянальнай зборнай Польшчы.
Зьмест
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пшэмыслаў нарадзіўся ў горадзе Замасьць. Сваю прафэсійную кар’еру ён пачаў у родным горадзе, у камандзе «Гетман» у 2004 годзе. У пачатку 2005 году футбаліст папоўніў склад каманды «Гурнік» з Лэнчны. Увосень 2007 году Тытонь заключыў пяцігадовае пагадненьне зь нідэрляндзкай «Родай». Дэбютаваў у складзе каманды 29 сакавіка 2008 году, у матчы супраць «Гэраклесу» з Альмэлё, які скончыўся нулявой нічыёй. Паводле вынікаў сэзону 2010—2011 гадоў Тытань стаў другім пасьля Маартэна Стэкеленбурга ў сьпісе найлепшых брамнікаў Эрэдывізіі. Улетку 2011 году гулец атрымаў прапанову аб пераходзе ад бэльгійскага «Генку», але ня прыняў яе.
ПСВ Эйндговэн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
16 жніўня Пшэмыслаў быў аддадзены ў гадавую арэнду ў клюб ПСВ, а 20 студзеня 2012 году зь ім быў падпісаны чатырохгадовы кантракт[1]. Дэбютаваў у складзе ПСВ 11 верасьня 2011 году, у гульні супраць «ВВВ-Вэнлё», у якой прапусьціў тры мячы, а сустрэча сконылася зь лікам 3:3.
18 верасьня, у сваім другім матчы за эйндговэнскі клюб з амстэрдамскім «Аяксам» (2:2), на 44 хвіліне сустрэчы, пры ліку 1:0 на карысьць гаспадароў, Тытань сутыкнуўся са сваім аднаклюбнікам Тымаці Дэрэйкам, у выніку чаго атрымаў сур’ёзнае страсеньне мозгу, але рэнтген паказаў адсутнасьць расколінаў або дэфэктаў шыі й чэрапа[2].
8 красавіка 2012 году Тытань разам з ПСВ выйграў першы ў сваёй прафэсійнай кар’еры сур’ёзны трафэй — Кубак Нідэрляндаў, абыграўшы ў фінале «Гэраклес» зь лікам 3:0.
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выступаў за юнацкую й моладзевую зборныя Польшчы. 29 траўня 2010 году, у матчы супраць зборнай Фінляндыі, які скончылася зь лікам 0:0, Тытань дэбютаваў у складзе першай зборнай Польшчы. 27 траўня 2012 году футбаліст быў уключаны ў канчатковую заяўку зборнай Польшчы на чэмпіянат Эўропы 2012 году[3]. 8 чэрвеня, у матчы адкрыцьця чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Грэцыі, Пшэмыслаў выйшаў на замену на 70-й хвіліне замест Мацея Рыбуса пасьля таго, як Войцех Шчэнсны быў выдалены з поля, і адбіў пэнальці ад Ёргаса Карагуніса.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2012
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2012
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ PSV neemt Tyton definitief over van Roda JC. nusport.nl
- ^ Атака на вратаря. sports.ru
- ^ Сборная Польши огласила состав на Евро-2012. sports.ru
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пшэмыслаў Тытань — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце ПСВ Эйндговэн
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Профіль на сайце uefa.com
- Профіль на сайце sports.ru