Дзьмітры Велісевіч
| Дзьмітры Велісевіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 лютага 1995[1] (31 год) | |
| Рост | 177 см | |
| Вага | 70 кг[1] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Маладэчна-2018 | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2014 | Партызан Менск | 21 (0) |
| 2014 | Маладэчна-2018 | 9 (0) |
| 2015—2020 | Ашмяны-БДУФК | 143 (8) |
| 2021—2023 | Белшына | 61 (2) |
| 2024—2025 | Паперпрам | 60 (8) |
| 2026— | Маладэчна-2018 | |
Дзьмі́тры Велісе́віч (нар. 9 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Маладэчна-2018».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2013 году пачаў выступаць у Другой лізе за адроджаны менскі «Партызан». У сярэдзіне 2014 году, пасьля таго як менскі клюб зьняўся з Другой лігі, перайшоў у «Маладэчна-2013»[3], а з 2015 году выступаў за «Ашмяны-БДУФК», дзе быў адным з асноўных гульцоў. У 2016 і 2020 гадах выступаў за ашмянскую каманду ў Першай лізе.
З пачатку 2021 году трэнаваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым склаў дамову з клюбам[4]. У 2021 годзе гуляў пераважна ў пачатковым складзе каманды і дапамог «Белшыне» паводле вынікаў сэзону 2021 году прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з бабруйчанамі[5]. 20 сакавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), калі выйшаў у першай адзінаццатцы і быў заменены ў другім тайме.
У лютым 2024 году пакінуў «Белшыну»[6], а ў сакавіку стаў гульцом гомельскага «Паперпраму»[7]. У лютым 2026 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[8], якое вярнулася ў Першую лігу з наймацнейшага дывізіёну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/49638-velisevich-d-a
- ↑ https://www.transfermarkt.com/dmitriy-velisevich/profil/spieler/731176
- ↑ 2-я лига. “Партизаны” разбежались Праверана 27 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 27 сакавіка 2022 г.
- ↑ Два экс-игрока "Ошмян-БГУФК" и российский защитник подписали контракты с "Белшиной"
- ↑ "Белшина" продлила соглашение с Велисевичем
- ↑ Велисевич покинул "Белшину" (рас.)
- ↑ Дмитрий Велисевич — игрок "Бумпрома" (рас.)
- ↑ Дмитрий Велисевич вновь будет играть за "Молодечно" (рас.). Football.by (2026-02-03). Праверана 2026-02-10 г.