Перайсьці да зьместу

Аляксей Краўчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Краўчанка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 студзеня 1985(1985-01-15)[1] (40 гадоў)
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006 Гомель 29 (0)
2007—2008 Рэчыца-2014 50 (6)
2009—2010 ДБК-Гомель[d] 52 (4)
2011 Віцебск 27 (2)
2012 Дняпро Магілёў 21 (3)
2013 Дынама Берасьце 3 (0)
2013 Рэчыца-2014 13 (0)
2014—2015 Віцебск 54 (3)
2016—2019 Лякаматыў Гомель 103 (3)
2020 Спадарожнік 15 (4)
2021 Паперпрам 14 (3)
Зборныя
2003—2004 Беларусь (да 19)[d] 6 (0)
2005 Беларусь (да 21) 1 (0)
Трэнэрскія клюбы
2021 Спадарожнік
2021—2025 Паперпрам

Аляксе́й Кра́ўчанка (нар. 15 студзеня 1985 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. На сёньня займае пасаду галоўнага трэнэра гомельскага «Паперпраму».

Пачаў кар’еру ў «Гомлі», пазьней гуляў у Першай лізе за рэчыцкі «Ведрыч-97» і гомельскі ДБК. У 2011 годзе быў сталым гульцом асноўнага складу «Віцебску», а пасьля вылету віцебскага клюбу з Найвышэйшай лігі перайшоў у «Дняпро».

У сакавіку 2013 году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама». Не замацаваўся ў берасьцейскім клюбе і ў жніўні 2013 году перайшоў у «Ведрыч-97»[2], дзе пачаў стала гуляць у асноўным складзе. У сакавіку 2014 году зноў стаў гульцом «Віцебску»[3], якому ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы дапамог вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Застаўся асноўным гульцом віцебскага клюбу і ў сэзоне 2015, але пачаў выступаць ужо на пазыцыі левага абаронцы.

У студзені 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Віцебск»[4]. Неўзабаве апынуўся на праглядзе ў «Гомельчыгункатранс» (з 2017 году — «Лякаматыў»), зь якім у сакавіку 2016 году падпісаў кантракт[5]. Цягам чатырох гадоў быў адным з асноўных абаронцаў гомельскай каманды. У лютым 2020 году стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе. У пачатку 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дубля «Спадарожніка», аднак у той жа час далучыўся да гомельскага «Паперпрама» ў Другой лізе.

У студзені 2005 году згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Досе.

У пачатку 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дубля «Спадарожніка». У чэрвені 2021 году, пасьля таго як клюб пакінуў галоўны трэнэр Віктар Кумыкоў, пачаў кіраваць трэнаваньнямі і рыхтаваць асноўную каманду рэчычанаў да матчаў, то бок фактычна выконваў абавязкі галоўнага трэнэра. Заставаўся ў гэтай ролі да ліпеня, калі «Спадарожнік» зьняўся з спаборніцтваў.

Па спыненьні існаваньня «Спадарожніка» працягваў выступаць за гомельскі «Паперпрам» у Другой лізе, дзе часам кіраваў камандай на полі, а ў сьнежні 2021 году быў зацьверджаны галоўным трэнэрам клюбу[6]. У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з «Паперпрамам»[7]. У лістападзе 2023 году падпісаў новае пагадненьне з клюбам да канца 2024 году[8].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2015 Найвышэйшая ліга 25 2
Лякаматыў Гомель 2016 Першая ліга 23 0
2017 Першая ліга 27 1
2018 Першая ліга 27 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]