Падзелы Рэчы Паспалітай
Падзе́лы Рэ́чы Паспалі́тай — шэраг геапалітычных падзеяў канца ХVІІІ стагодзьдзя, у выніку якіх Рэч Паспалітая Абодвух Народаў зьнікла з мапы Эўропы як дзяржаўнае ўтварэньне.
Першы падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы падзел Рэчы Паспалітае адбыўся ў 1772 годзе. Перад ім Расея разьвязала пытаньне аб дысыдэнтах, але Сойм адхіліў ейныя прапановы. Тады Расея й Прусія пайшлі на стварэньне канфэдэрацыяў у Слуцку й Торуні, якія дабіліся прыняцьця закону аб раўнапраўі, а таксама пацьвердзілі шляхецкія правы. Тады ўжо паўстала каталіцкая шляхта (гл. Барская канфэдэрацыя). Але канфэдэраты прайгралі вайну з Расеяй, і Аўстрыя, Прусія й Расея падзялілі Рэч Паспалітую. Аўстрыя й Прусія анэксавалі частку земляў Польшчы, Расея — Усходнюю Беларусь й Інфлянты. Перадумовамі падзелу былі поўная палітычная анархія ў Рэчы Паспалітай і няздольнасьць магнатаў пераадолець рознагалосьсі.
Другі падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля Першага падзелу Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, кароль Рэчы Паспалітае, стаў на чале памяркоўных рэфарматараў. Была створаная Адукацыйная камісія, абмежаванае права liberum veto. Вяршыняй рэформаў стаў Вялікі Сойм 1788—1792 гадох. Сойм павялічыў войска да ста тысячаў, забараніў усялякія канфэдэрацыі. 3 траўня 1791 году Сойм зацьвердзіў Канстытуцыю Рэчы Паспалітае. Але Расея адразу зрэагавала: была створаная Таргавіцкая канфэдэрацыя ворагаў рэформаў, і тыя папрасілі ў Расеі падтрымку. Вайна 1792 скончылася поўнай паразай Рэчы Паспалітае й новым падзелам, які замацаваў гарадзенскі сойм 1793 году.
Трэці падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля гэтых падзеяў патрыятычныя колы грамадзтва пачалі рыхтавацца да паўстаньня, якое пачалося 24 сакавіка 1794 году. Але паўстанцы былі разьбітыя ў тым жа годзе, а ў пачатку 1795 году Рэч Паспалітая зьнікла з мапы Эўропы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікола Ільяшэвіч. Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны ІІ і Паўлы І (1772-1801). — Вільня: 1933. — 24 с.
Гэта — накід артыкула па гісторыі Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |