Мікола Ільяшэвіч
Мікола Ільяшэвіч | |
Дата нараджэньня | 1903 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 верасьня 1934 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сухоты |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | грамадзкі дзяяч, гісторык, настаўнік |
Месца працы | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ільяшэвіч.
Міко́ла Ільяшэ́віч (1903, Пружаны — 2 верасьня 1934, Вільня) — беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, псыхоляг, настаўнік, выдавец.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1915 годзе сям’я была адпраўленая ў эвакуацыю ў глыб Расеі. Вяртаючыся, аселі ў Вільні.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію, дзе пазнаёміўся з Жук-Грышкевічам. Браў удзел у рэдагаваньні моладзевага часопісу «Маладое жыцьцё», дзе ўпершыню пачаў друкавацца сам. Па сканчэньні гімназіі ў 1923 годзе паступіў у Праскі ўнівэрсытэт. Абараніў ва ўнівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму «Беларусь як антрапагеаграфічная адзінка». У 1925 стаў адным з сузаснавальнікам і першым старшынём Беларускага культурна-асьветніцкага таварыства імя Францішка Скарыны. Арганізаваў выставу беларускіх выданьняў у Славянскай бібліятэцы ў Празе[1], удзельнічаў у стварэньні артыкулаў па гісторыі Беларусі для чэхаславацкіх энцыкляпэдычных выданьняў, рэцэнзаваў творы іншых дасьледнікаў.
Па вяртаньні ў Вільню (1929) працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі ды Праваслаўнай духоўнай сэмінарыі. У гэты ж час увайшоў у склад Беларускага навуковага таварыства, супрацоўнічаў з Таварыствам беларускай школы і Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры. Друкаваўся ў заходнебеларускай пэрыёдыцы (газэта «Беларускі звон», альманах «Студэнцкая думка», дзіцячы часопіс «Заранка»), у 1930—1931 рэдагаваў сельскагаспадарчы часопіс «Саха».
Мікола разам з малодшым братам Хведарам (паэтам) амаль штолета наведвалі Пружану. Гэта яны забясьпечвалі беларускай літаратурай сям’ю Жукоўскіх, Міколу Дудзейку ды іншых. У значнай ступені пад іхнім уплывам многія пружанцы сталі пасьлядоўнымі прыхільнікамі беларушчыны.
Аўтар падручніка па псыхалёгіі, дысэртацыі-брашуры на чэскай мове «Беларусь і беларусы», дасьледаваньня «Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньнем Кацярыны II і Паўла I».
Заўчасна памёр ад сухотаў 2 верасьня 1934. Пахаваны на віленскіх мескіх могілках.
Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Славянскай бібліятэцы ў Празе — 80 гадоў // Радыё Свабода, 2 красавіка 2005
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Здановіч І. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — 144 с.
- Натальля Пракаповіч. Мікола Ільяшэвіч — невядомы гісторык з Пружан // Газета для вас №02 (680) 9-16 студзеня 2009 году
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Натальля Пракаповіч. Мікола Ільяшэвіч — невядомы гісторык з Пружан(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанах
- Памерлі 2 верасьня
- Памерлі ў 1934 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя ў Вільні
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Карлавага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Праскага ўнівэрсытэту
- Беларускія настаўнікі
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія грамадзкія дзеячы
- Беларускія журналісты
- Беларускія літаратары
- Памерлі ад сухотаў