Уладзімер Цыплакоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уладзімер Цыплакоў
Vladimir Tsyplakov - Los Angeles Kings.jpg
Рост 188 см
Вага 87 кг
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 18 красавіка 1969
Месца нараджэньня Інта, РСФСР
Дата сьмерці 14 сьнежня 2019
Драфт НХЛ У 1995 годзе абраны ў
3 раўндзе пад агульным
59 нумарам
«Лос-Анджэлес Кінгс»
Гульнявая кар’ера 1985—2005

Уладзімер Віктаравіч Цыплакоў (18 красавіка 1969, Інта — 14 сьнежня 2019[1]) — былы прафэсійны беларускі хакеіст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў сваю кар’еру ў 1985 годзе ў складзе яраслаўскага «Тарпэда», што выступала ў Першай лізе чэмпіянату СССР. Пасьля сэзону 1986/87, у якім каманда выйшла ў Вышэйшую лігу — пераехаў у Беларусь.

У 1987 годзе перайшоў у менскае «Дынама». Пасьля распаду СССР Цыплакову прапанавалі беларускае грамадзянства і магчымасьць гуляць за зборную.

У складзе зборнай Беларусі гуляў на 6 чэмпіянатах сьвету і дзьвюх Алімпіядах (1998 і 2002), быў найлепшым нападнікам. На гэтых турнірах Цыплакоў правёў 46 матчаў, у якіх набраў 48 балаў (24 галы і 24 перадачы).

У сярэдзіне 1990-ых Цыплакоў адправіўся ў ЗША, дзе замацаваўся ў «Лос-Анджэлес Кінгс», а пасьля ў «Бафала». У НХЛ правёў 331 матч, у якіх набраў 170 (69+101) балаў.

Быў першым беларусам, які замацаваўся ў НХЛ. Праз год пасьля яго загуляў Руслан Салей, у 2000-я зьявіліся Міхаіл Грабоўскі і браты Касьціцыны. Цяпер у наймацнейшым хакейным чэмпіянаце сьвету няма ніводнага беларуса.

Пасьля заканчэньня кар’еры хакеіста працаваў трэнэрам. Узначальваў менскае «Дынама».

Памёр 14 сьнежня 2019 году. Пахаваны 17 сьнежня ў Менску на Ўсходніх могілках.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Уладзімер Цыплакоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў