Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Выгляд
(Перанакіравана з «Міністэрства эканомікі Беларусі»)
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | МЭ РБ |
---|---|
Папярэднік | Дзяржаўны камітэт па эканоміцы і плянаваньню |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Берсана, д. 14 |
Міністар | Юры Чабатар |
Першы намесьнік | Андрэй Картун |
Намесьнікі | Алеся Абраменка, Тацяна Бранцэвіч, Уладзімер Навумовіч[1] |
Зьвязаныя кампаніі | «БелВТІ», «Нацыянальнае інвэстыцыйнае агенцтва» |
Бюджэт | 17 млрд рублёў[2] (2009; 6 млн $[3]) |
Сайт | economy.gov.by |
Міністэ́рства экано́мікі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінэканомікі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне гаспадараньня. Міністар эканомікі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 4 студзеня 2024 году пасаду міністра займае Юры Чабатар[4].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цэнтральны апарат — 2 дэпартамэнты, 10 галоўных управаў, 7 управаў, 4 аддзелы[5];
- Прадпрыемствы «БелВТІ» (Беларуская вылічальная тэхніка і інфарматыка), «Нацыянальнае інвэстыцыйнае агенцтва», «Цэнтар па цэнах»;
- Навукова-дасьледніцкі эканамічны інстытут.
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- агляд гаспадаркі дзяржавы;
- парадкаваньне цэнаўтварэньня ды прадпрымальніцтва;
- парадкаваньне ўзнаўленьня асноўных фондаў прадпрыемстваў;
- прыцягненьне ўкладаньняў ды распрацоўка заканадаўства аб кіраваньні дзяржаўнаю маёмасьцю;
- удзел у распрацоўцы гаспадарчае супрацы зь іншымі дзяржавамі й міжнароднымі арганізацыямі;
- парадкаваньне банкруцтва;
- супрацьдзеяньне манаполіям;
- удзел у распрацоўцы праграмаў жыльлёвага будаўніцтва;
- плянаваньне падрыхтоўкі гаспадаркі дзяржавы да ваеннага часу.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ухваленьне, тлумачэньне й нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
- скліканьне нарадаў адмыслоўцаў;
- заключэньне дамоваў аб падрыхтоўцы аглядаў і прагнозаў разьвіцьця гаспадаркі дзяржавы;
- запыт ва ўстановах зьвестак аб гаспадараньні;
- праверка выкананьня пастановаў аб цэнаўтварэньні ды прадпрымальніцкай дзейнасьці;
- прыём справаздачаў кіраўнікоў установаў аб гаспадараньні на пасяджэньнях калегіі міністэрства;
- стварэньне, пераўтварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кіраўніцтва Аб міністэрстве. Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 красавіка 2024 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008 г.). Праверана 14 верасьня 2010 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 14 верасьня 2010 г.
- ^ Лукашенко назначил нового министра экономики и директора БелАЭС (рас.) Точка BY(be)
- ^ Будова Аб міністэрстве. Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 жніўня 2018 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. № 967 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 верасьня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Форма электроннага звароту грамадзянаў // Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 18 красавіка 2018 г.