Уладзімер Шымаў
Уладзімер Шымаў | |
Міністар эканомікі РБ | |
---|---|
1 ліпеня 1996 — 14 чэрвеня 2002 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Наступнік: | Андрэй Кабякоў |
Рэктар БДЭУ | |
2002 — 2019 | |
Наступнік: | Вячаслаў Шуцілін |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
29 лістапада 1948 (75 гадоў) Радолаўка, Прыморскі раён, Запароская вобласьць, Украіна |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Уладзі́мер Мікала́евіч Шы́маў (нар. 29 лістапада 1948, Радолаўка, Прыморскі раён, Запароская вобласьць, Украіна) — беларускі дзяржаўны й эканамічны дзяяч, навуковец-эканаміст, рэктар БДЭУ з чэрвеня 2002.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ва Ўкраіне, паводле паходжаньня этнічны баўгарын.
У 1967 паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт ім. М. В. Ламаносава на геаграфічны факультэт. Скончыўшы ўнівэрсытэт у 1972 з спэцыяльнасьцяй географ-эканаміст, паступіў у асьпірантуру Рады па вывучэньню прадукцыйных сілаў пры Дзяржпляне СССР, дзе ў 1976 абараніў дысэртацыю на сушуканьне навуковае ступені кандыдата эканамічных навук на тэму «Пытаньні мэтодыкі рэгіянальнае эканамічнае адзнакі прыродных рэсурсаў». Пасьля вучобы ў асьпірантуры быў накіраваны на працу ў Навукова-дасьледчы інстытут эканомікі й эканоміка-матэматычных мэтадаў плянаваньня Дзяржпляну БССР у Менску.
У 1977 з мэтай укамплектаваньня Гомельскага аддзелу інстытуту высокакваліфікаванымі навуковымі кадрамі пераведзены на працу ў Гомель, дзе працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам сэктару. У 1982—1989 працаваў у Гомельскім каапэратыўным інстытуце Цэнтрасаюзу ў якасьці дацэнта, загадчыка катэдры, прарэктара па вучэбнай працы.
У 1988 у МДУ ім. М. В. Ламаносава абараніў дысэртацыю на сушуканьне навуковай ступені доктара эканамічных навук на тэму «Вымярэньне й плянаваньне рэгіянальнае эканамічнае эфэктыўнасьці грамадзкае вытворчасьці (пытаньні мэтадалёгіі)». З 1989 працаваў намесьнікам дырэктара па навуковай працы Навукова-дасьледчага эканамічнага інстытуту Дзяржпляну БССР.
У 1995 быў прызначаны на пасаду Першага намесьніка Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, а ў 1996—2002 — міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2001—2002 сябар Прэзыдыюму Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 1999—2002 — сябар ураду Саюзнае дзяржавы Расеі й Беларусі.
Кіраваў распрацоўкай і непасрэдна распрацоўваў шматлікія рэспубліканскія праграмы стратэгічнага характару, у т.л: Праграма пераходу эканомікі рэспублікі да рынкавых адносінаў, Праграма структурнае перабудовы эканомікі Беларусі, Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 1996—2000 гг., Праграма сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь на 2001—2005 гг. і інш.
2002—2019 — рэктар БДЭУ.
Сябар рэдкалегіі навукова-тэарэтычнага часопісу «Беларуская думка» (1991), заснавальнік і галоўны рэдактар навукова-практычнага часопісу «Белорусский экономический журнал».
Ціск на грамадзкіх актывістаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 2005 г. Шымаў падпісаў загад аб адлічэньні студэнткі-выдатніцы Тацяны Хомы з факультэту міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ пасьля ўдзелу ў канфэрэнцыі Эўрапейскага саюзу студэнтаў (European Students' Union, ESIB), на якой яна была абраная ў склад кіраўніцтва гэтай арганізацыі.[1] Гэта выклікала актыўныя міжнародныя пратэсты і заяву міністра адукацыі Швэцыі. Эўрапейская ўнівэрсытэцкая асацыяцыя (European University Association) замарозіла супрацоўніцтва з БДЭУ ў сувязі з гэтым скандалам.[1][2][3] На студэнтаў БДЭУ, блізкіх да Тацяны Хомы, аказваўся ціск з боку адміністрацыі БДЭУ і КДБ[4].
Шымаў публічна матываваў адлічэньне Хомы яе самавольным выездам за мяжу падчас навучальнага працэсу[5] і адмовіўся сустракацца з дэлегацыяй амбасадараў эўрапейскіх краінаў, якія хацелі абмеркаваць зь ім сытуацыю[6]. Падчас паездкі Шымава на навуковую канфэрэнцыю ў Вену ў 2008 г. яго сустрэла дэманстрацыя студэнтаў, якія пратэставалі супраць адлічэньня Хомы[7].
Пасьля пратэстаў, зьвязаных з прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 г., студэнтаў БДЭУ, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, пад пагрозай выключэньня прымушалі публічна каяцца за гэта[8].
У 2008 годзе розгалас у СМІ атрымалі пагрозы адлічэньня з БДЭУ студэнткі Маўлюды Атакулавай, актывісткі «Маладога Фронту», якая неаднаразова арыштоўвалася за ўдзел у пратэсных акцыях[9]. Студэнты пачалі зьбіраць подпісы ў падтрымку Атакулавай, Шымаў вырашыў не падпісваць рашэньне аб яе выключэньні[10].
У тым жа 2008 годзе праваабаронцы ўключылі Ўладзімера Шымава як рэктара аднаго зь беларускіх унівэрсытэтаў, адкуль студэнты выключаліся па палітычных матывах, у сьпіс дзеячоў рэжыма Лукашэнкі, якім прапаноўвалася забараніць уезд у Польшчу[11].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын Яраслаў Шымаў — журналіст расейскай службы Радыё Свабода[12][13].
Сын Усевалад Шымаў — палітоляг, публіцыст, аўтар «СБ - Беларусь Сегодня»[14] і шэрагу расейскіх нацыяналістычных сайтаў[12].
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Национальная экономика Беларуси: Потенциалы. Хозяйственные комплексы. Направления развития. Механизмы управления — Мн.: БГЭУ, 2005;
- Региональная эффективность общественного производства: проблемы, методы измерения, пути повышения. — Мн., 1986;
- Теоретические и методологические основы структурной перестройки экономики Беларуси. — Мн.,1996 (у сааўтарсьцьве, адказны рэдактар);
- Прогнозирование социально-экономического развития Республики Беларусь: вопросы теории и методики.- Мн.,1996 (у сааўтарсьцьве, адказны рэдактар);
- Словарь современных экономических и правовых терминов. — Мн., 1999; 2002 (кол. авторов, отв. редактор);
- Экономическое развитие Беларуси на рубеже веков: проблемы, итоги, перспективы.- Мн., 2003.
- Национального атласа Республики Беларусь. — Мн., 2003. (галоўны рэдактар)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Таццяна Хома: "Я ўсё роўна скончу Беларускi эканамiчны ўнiверсiтэт" Generation.by, 9 сьнежня 2005 г.
- ^ Riding Roughshod Over Rights in Belarus - US COMMISSION ON SECURITY AND COOPERATION IN EUROPE]
- ^ Тацяна Хома: "Імідж БДЭУ ад гэтага пацярпеў – гэта дакладна" - Радыё Свабода, 5 сьнежня 2005 г.
- ^ [1] - Радыё Свабода, 27.03.2008
- ^ Што думаюць студэнты БДЭУ пра выключэньне Т.Хомы? - Радыё Свабода, 8.12.2005
- ^ Рэктар БДЭУ адмовіўся сустрэцца з эўрапейскімі амбасадарамі - Generation.by, 7.12.2005
- ^ Аўстрыйскія студэнты сустрэнуць рэктара БДЭУ Шымава акцыяй пратэсту - Generation.by, 27.03.2008
- ^ Дэкан БДЭУ патрабаваў публічнага пакаяньня студэнткі (фота) - Радыё Свабода, 19.04.2006
- ^ Людвісе Атакулавай пагражаюць адлічэньнем з вучобы - Вясна (цэнтар), 11.04.2008
- ^ Рэктар БДЭУ не рашыўся выключыць Атакулаву - Наша Ніва, 23 красавіка 2008 г.
- ^ 472 Belarusian officials may face Polish travel ban - Вясна (цэнтар), 19.03.2008
- ^ а б Сышоў з пасады Уладзімір Шымаў, які 17 гадоў узначальваў БДЭУ - Наша Ніва, 16.05.2019
- ^ Дзе вучацца дзеці беларускіх рэктароў? - Generation.by, 30.09.2011
- ^ Публікацыі Ўсевалада Шымава на sb.by
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інфармацыя на сайце БДЭУ
- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (рас.)
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Запароскай вобласьці
- Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь
- Рэктары БДЭУ