Дзьмітры Круты
Зьміцер Круты | |
Першы намесьнік прэм'ер-міністра | |
---|---|
21 лістапада 2019 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Папярэднік: | Аляксандар Турчын |
Міністар эканомікі | |
18 жніўня 2018 — 21 лістапада 2019 | |
Папярэднік: | Уладзімер Зіноўскі |
Наступнік: | Аляксандар Чарвякоў |
Першы намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь | |
27 студзеня 2017 — 18 жніўня 2018 | |
Намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь | |
2014 — 2017 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 студзеня 1981 (40 гадоў) Бялынічы |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт, Акадэмія кіраваньня пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь |
Дзьмі́тры Мікала́евіч Круты́ (10 студзеня 1981, Бялынічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністар эканомікі Беларусі (2018—2019 гг). З 29 лістапада 2019 году — першы намесьнік прэмʼер-міністра.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1998—2003 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце. Са жніўня па кастрычнік 2003 году інжынэр катэдры эканомікі і кіраваньня на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. У 2004 годзе скончыў асьпірантуру БДТУ.
У 2004—2006 гадах вядучы, галоўны эканаміст сэктару арганізацыі аплаты працы і цэнаўтварэньня ўпраўленьня эканомікі і інвэстыцый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 гадах намесьнік начальніка ўпраўленьня ляснога комплексу галоўнага ўпраўленьня аграпрамысловага і лясной комплексаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2010—2014 гадах намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня аграпрамысловага і ляснога комплексаў — начальнік упраўленьня ляснога комплексу Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2014—2017 гадах намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
З 27 студзеня 2017 г. — Першы намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 18 жніўня 2018 году прызначаны Міністрам эканомікі Беларусі[1][2].
29 лістапада 2019 прызначаны першым намесьнікам прэм’ер-міністра[3].
Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жанаты. Мае дваіх дзяцей.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Лукашенко сменил руководство правительства. Новым премьером назначен Румас, обновились все вице-премьеры, Intex-press, 18-08-2018
- ^ Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры
- ^ Турчын прызначаны кіраўніком Менскай вобласьці, Радыё Свабода, 29-11-2019