Перайсьці да зьместу

Віталь Дрожжа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Віталь Дрожжа
5-ы міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
5 красавіка 2018 — 3 траўня 2022
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас
Папярэднік Міхаіл Амельяновіч
Кіраўнік Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры»
2013 — 5 красавіка 2018
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся20 чэрвеня 1978 (46 гадоў)
Карэлічы, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
АдукацыяБеларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт (2000), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2011)
Сужэнец жонка Алена
Дзеці дачка Аляксандра, сын Кірыл
Бацька Аляксандар Дрожжа
Маці Ала Дрожжа

Віта́ль Алякса́ндравіч Дро́жжа (нар. 1978, Карэлічы, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь.

5-ы міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (з 5 красавіка 2018 году).

У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт. Пачаў працаваць работнікам Лагойскай лясной гаспадаркі (Менская вобласьць). У 2000—2001 гадах служыў у органах унутраных справаў. У 2001—2006 гадах — лясьнічы Чырвона-Швабскага лясьніцтва Лагойскага лясгасу. У 2006—2008 гадах — галоўны інспэктар аддзелу кантрольна-рэвізійнай працы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. З 2008 па 2013 год кіраваў Бабруйскім лясгасам (Магілёўская вобласьць). у 2011 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. З 2013 году да 5 красавіка 2018 году займаў пасаду кіраўніка Нацыянальны парку «Браслаўскія азёры»[1].

Міністар лясной гаспадаркі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 красавіка 2018 году прызначаны 5-м міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. 11 красавіка 2018 году беларускі міністар Віталь Дрожжа і кіраўнік прадстаўніцтва Сусьветнага банку ў Беларусі Алекс Крэмэр падпісалі Пагадненьне аб вылучэньні дадатковай пазыкі 12 млн эўра на будаўніцтва лесанасеннай гаспадаркі для вырошчваньня сеянцаў з закрытым карэньнем і закупку пасадачнага абсталяваньня для больш як 90 лясных гаспадарак Беларусі[2]. 17 красавіка ў этэры тэлеканала «АНТ» міністар Віталь Дрожжа паведаміў пра пачатак распрацоўкі электроннага ўліку драўніны[3]. 26 кастрычніка 2018 году міністар Дрожжа адчыніў у Глыбоцкім раёне (Віцебская вобласьць) 2-ю ў Беларусі цяплічную гаспадарку для вырошчваньня 2,4 млн сеянцаў эўрапейскай елкі штогод. Абслугоўваньне гаспадаркі вымагала 10 супрацоўнікаў. Магутнасьці ставала для патрэбаў лясных гаспадарак Віцебскай вобласьці. Сеянцы былі з палепшанымі генэтычнымі ўласьцівасьцямі[4].

На 28 лістапада 2018 году Адзіную дзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сыстэму (АДАІС) ўліку драўніны і гандлю ёй увялі на 3 лясных гаспадарках — Гарадзенскай, Дарагічынскай (Берасьцейская вобласьць) і Вузьдзенскай (Менская вобласьць). Першасную пастаноўку на ўлік ажыцьцяўлялі на прамежкавым лесапрамысловым складзе, дзе пазначалі штабелі створаных вырабаў па гатунках[5].

Віталя Дрожжу затрымалі 16 красавіка 2022-га. 5 траўня 2022 году ён быў вызвалены ад пасады Міністра лясной гаспадаркі ў сувязі з учыненьнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе[6].

Дрожжу абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 430 (атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры) у тым, што ён не пазьней за 30 чэрвеня 2020 году дамовіўся з заснавальнікам і дырэктарам кампаніі зь Нямеччыны аб атрыманьні грошай за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю. Размова ідзе аб набыцьці ў інвэстара сушыльных комплексаў, поўнай і своечасовай аплаце за іх. Суму хабарадаўца вызначыў самастойна, а Дрожжа пагадзіўся.

12 студзеня 2023 году Дрожжу асудзіліна 7,5 год калёніі строга рэжыму, але 1 год скасавалі па амністыі. На судзе Дрожжа прызнаў віну ў атрыманьні 30 тысяч даляраў хабару[7].

У верасьні 2023 году зьявілася інфармацыя, што Віталь Дрожжа выйшаў на волю. Неўзабаве стала вядома, што ён узначаліў лесапаляўнічую гаспадарку «Выганаўскае» ў Белавескай пушчы[8].

  1. ^ Уладзімер Мацьвееў. Віталь Дрожжа прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 красавіка 2018 г. Архіўная копія ад 5 красавіка 2018 г. Праверана 26 сьнежня 2018 г.
  2. ^ СБ і Мінлясгас падпісалі пагадненьне аб выдзяленьні дадатковых сродкаў на разьвіццё ляснога сэктару Беларусі // БелТА, 11 красавіка 2018 г. Архіўная копія ад 11 красавіка 2018 г. Праверана 26 сьнежня 2018 г.
  3. ^ Лясная гаспадарка Беларусі гатова поўнасьцю забясьпечыць магутнасьці дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў // БелТА, 18 красавіка 2018 г. Праверана 26 сьнежня 2018 г.
  4. ^ Вераніка Коласава. Утульны дом для елачкі // Зьвязда : газэта. — 27 кастрычніка 2018. — № 208 (28824). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Віталь Дрожжа: Электронную сістэму ўліку драўніны тэсціруюць у трох лясгасах Беларусі // БелТА, 28 лістапада 2018 г. Праверана 26 сьнежня 2018 г.
  6. ^ Виталий Дрожжа освобожден от должности Министра лесного хозяйства, сайт Аляксандра Лукашэнкі
  7. ^ Осудили экс-министра лесного хозяйства Беларуси. Вот что решил суд Intex-press Архіўная копія ад 2023-01-14 г.
  8. ^ Досрочно освобожденного экс-министра Дрожжу отправили работать в топкие болота (рас.) Reform.news(be)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]