Перайсьці да зьместу

Пётар Сямашка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Пётар Сямашка
Міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
6 жніўня 2004 — 4 снежня 2009
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Папярэднік Валянцін Зорын
Наступнік Міхаіл Амельяновіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1949 (76 гадоў)
в.Судабоўка, Смалявіцкі раён
Адукацыя

Пётар Міха́йлавіч Сяма́шка (нар. 1949, в. Судабоўка, Смалявіцкі раён, Менскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

У 1972 годзе скончыў Беларускі тэхналягічны інстытут, у 1987 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1986 па 1995 гады займаў розныя пасады ў «Мінскзелянбудзе».

З 1995 па 2002 гады быў намесьнікам старшыні Менскага гарвыканкаму, з 2002 году — кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёну Менску.

З 6 жніўня 2004 году — міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1].

4 сьнежня 2009 году вызвалены ад пасады міністра лясной гаспадаркі (у сувязі з выхадам у адстаўку)[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]