Перайсьці да зьместу

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МЛГ РБ
Папярэднік Камітэт лясной гаспадаркі
Дата ўтварэньня 16 сакавіка 2004 (22 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Мясьнікова, д. 39
Міністар Аляксандар Кулік
Першы намесьнік Фёдар Лісіца
Намесьнікі Аляксандар Корбут
Зьвязаныя кампаніі «Белдзяржпаляваньне», «Беллесэкспарт»
Бюджэт 231,1 мільярды рублёў[1] (2010 год; 77,2 мільёны $[2])
Сайт mlh.by

Міністэ́рства лясно́й гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінлясгас Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць лесакарыстаньне. Міністар лясной гаспадаркі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 1 жніўня 2022 году пасаду міністра займае Аляксандар Кулік.

Паводле Часткі 3 Ўставы міністэрства мае наступныя задачы:

  • парадкаваньне выкарыстаньня, аховы, абароны й аднаўленьня лясоў ды паляваньня;
  • парадкаваньне дзейнасьці лясных ды паляўнічых гаспадарак і падпарадкаваных установаў;
  • нагляд за выкарыстаньнем, аховаю ды аднаўленьнем лясоў, паляваньнем;
  • забесьпячэньне акупнасьці працы падпарадкаваных лясных гаспадарак;
  • забесьпячэньне спажыўцоў драўнінаю ды лесаматэрыяламі;
  • лесаўладкаваньне.

Паводле Часткі 5 Уставы МЛГ валодае паўнамоцтвамі на:

  • выданьне ведамасных пастановаў;
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • падачу позвы ў суд аб спагнаньні за шкоду лесу, дзікім жывёлам ды асяродзьдзю іх пражываньня;
  • ухваленьне пастановаў аб спыненьні шкоднай лесу, дзікім жывёлам ды асяродзьдзю іх пражываньня дзейнасьці[3].

На ліпень 2013 году дзяржаўная лясная ахова ў складзе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі налічвала звыш 14 000 супрацоўнікаў, зь іх звыш 9500 (68%) лесьнікоў. У лясных гаспадарках працавала 242 пажарна-хімічныя станцыі і 650 пунктаў супрацьпажарнага інвэнтару. Для выяўленьня пажараў пабудавалі 59 мачтаў і 469 вышак, зь іх звыш 160 (34%) зь відэаназіраньнем[4].

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 19 красавіка 2011 г.
  2. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 19 красавіка 2011 г.
  3. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2004 г. № 298 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (30 сьнежня 2010). Праверана 19 красавіка 2011 г.
  4. Дыяна Серадзюк. Ня быць дзікунамі ў лесе // Зьвязда : газэта. — 18 ліпеня 2013. — № 131 (27496). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]