Балаклей
Балаклей, Балаклы[1] — паўднёвая фартэцыя Вялікага Княства Літоўскага, якая разьмяшчалася каля ўтокі ракі Чычыклея і перакрывала шлях на Дашаў. Ёсьць сумнеўная вэрсія, што цяпер на яе месцы знаходзіцца сяло Баланава Ачакаўскага раёну Мікалаеўскай вобласьці.[2]
Упершыню згадваецца за часамі кіраваньня вялікага князя Вітаўта каля 1398 року. Росквіт замку наступіў пасьля 1442 року, калі Балаклей зрабіўся ключавым пунктам сыстэмы абароны Падольля, створанай уласьнікам замка Тэадорам Бучацкім.
Пасьля 1447 року пачаўся заняпад фартэцыі. У 1546—1547 роках тут спрабавалі замацавацца туркі, на гэтае месца таксама прэтэндавалі спадкаемцы Бучацкіх — Язлавецкія. Кароль польскі (1573—1574) Генрых Валуа абяцаў адбудаваць Балаклей, аднак справа да гэтага так і не дайшла.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Болдирєв О. В. Одесі — 600: Іст. нарис. — О.: Юг, 1994. — 72 с.
- ^ Додаток В: Оригінальні тексти та їх давні і сучасні переклади (до розділу 2) // Вирський Д. Річпосполитська історіографія України (ХVI — середина ХVII ст.) — К.: Інститут історії України НАН України, 2008. — У 2-х ч. — Ч.2 (Додатки). С. 70
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вирський Д. Річпосполитська історіографія України (ХVI — середина ХVII ст.) — К.: Інститут історії України НАН України, 2008. — У 2-х ч. — Ч.2 (Додатки). — 466 с.