Бэрыслаў
Бэрыслаў | |||||
укр. Берислав | |||||
Царква | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1784 | ||||
Былыя назвы: | Сьвятога Яна, Вітаўтава Мытніца | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Хэрсонская | ||||
Раён: | Бэрыслаўскі | ||||
Плошча: | 9,11 км² | ||||
Вышыня: | 45 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 1200 чал. (2024)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 131,72 чал./км² (2024) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 89,4%, расейцы — 8,7%, цыганы — 0,5%, беларусы — 0,4% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 5546 | ||||
Паштовы індэкс: | 74300 | ||||
Нумарны знак: | BT, НТ / 22 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°50′0″ пн. ш. 33°25′0″ у. д. / 46.83333° пн. ш. 33.41667° у. д.Каардынаты: 46°50′0″ пн. ш. 33°25′0″ у. д. / 46.83333° пн. ш. 33.41667° у. д. | ||||
Бэрыслаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бэрысла́ў (па-ўкраінску: Берислав) — места ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Дняпры, на правым беразе Кахоўскага вадасховішча. Адміністрацыйны цэнтар Бэрыслаўскага раёну. Знаходзіцца за 75 км ад Хэрсону і за 12 км ад чыгуначнай станцыі Казацкая. Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Новай Кахоўкай і Хэрсонам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замак Сьвятога Яна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Сьвятога Яна
У XIV—XV стагодзьдзях тэрыторыя сучаснага Бэрыслава ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. На пераправе праз Дняпро знаходзілася літоўская мытня, вядомая пад назвай Вітаўтава Мытніца.[2]
Паводле найбольш распаўсюджанай навуковай вэрсіі, менавіта тут у 1398 року вялікі князь Вітаўт збудаваў мураваны памежны замак Сьвятога Яна.[3]
Напрыканцы XV стагодзьдзя гэтую тэрыторыю захапілі крымскія татары, Вітаўтавыя мытня й замак былі зруйнаваныя.
Газы-Кермэн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Новыя турэцкія валадары ўзьвялі тут цьвердзь Газы-Кермэн (па-крымскататарску: Ğazı Kermen; па-асманску: غازى كرمان, Gazi Kirmân), што перакладаецца з турэцкай як «Дзявочая фартэцыя». Цьвердзь зьяўлялася перашкодай для казацкіх чаек, якія плылі ўніз па Дняпры.
У 1695 року пасьля працяглай аблогі фартэцыю здабылі казацкія палкі гетмана Івана Мазэпы. Даўняя запароская назва Бэрыслава — Таванская Пераправа.
Бэрыслаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1775—1783 роках, па ўваходжаньні гэтых зямель у склад Расейскай імпэрыі, Казыкермэн быў цэнтрам Казыкермэнскага павету. У 1784 року на рэштках турэцкай фартэцыі быў закладзены Бэрыслаў.
Разьмешчаны пры пераправе на шляхі ў Крым, Бэрыслаў ў першай палове XIX стагодзьдзя зрабіўся значным перавалачным пунктам на Дняпры. Места набыла вялікае значэньне ў гандлі хлебам паміж Цэнтральнай Украінай і Крымам.
Ад 1919 року ў Бэрыславе замацавалася савецкая ўлада. З 26 жніўня 1941 па 13 сакавіка 1944 року места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
З 1991 року Бэрыслаў у складзе незалежнай Украіны.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэрыслаў мае разьвітую прамысловасьць: мэханічны, масла-сырыробны заводы, прамкамбінат (вытворчасьць цэглы, дахоўкі і інш. будаўнічых матэрыялаў), харчкамбінат.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля Бэрыслава знаходзяцца важныя аб’екты ўкраінскай культурнай спадчыны — Каменская Сеч, магіла кашавога атамана Косьці Гардзіенкі, Грыгорые-Бізюкоў манастыр ды рэшткі фартэцыі Цягін. У самім месьце захавалася драўляная Сьвята-Ўвядзенская царква (1725)
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1897 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2017 |
---|---|---|---|---|---|---|
12 149 | 10 507 | 14 587 | 16 337 | 17 523 | 15 455 | 12 720 |
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]украінская мова | расейская |
---|---|
89,53% | 10,11% |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чисельність наявного населення на 01.02.2024
- ^ Я. Н. Бичевая, В. А. Камкин, В. П. Устиненко. Берислав // История городов и сел Украинской ССР: В 26 т. Херсонская область / АН УССР. Ин-т истории; Гл. редкол.: П. Т. Тронько (пред.) и др. — К.: Гл. ред. Укр. сов. энцикл. АН УССР, 1983.
- ^ Александр Скороход. Топонимика родного края. Бериславский район // Гривна-СВ № 28 (139) 10.07.2004. С. 6
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- История городов и сел Украинской ССР: В 26 т. Херсонская область / АН УССР. Ин-т истории; Гл. редкол.: П. Т. Тронько (пред.) и др. — К.: Гл. ред. Укр. сов. энцикл. АН УССР, 1983. — 667 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэрыслаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|