Крывое Возера
| Крывое Возера | |
| Криве Озеро | |
| Былыя назвы: | Гедвілава |
| Вобласьць: | Мікалаеўская |
| Раён: | Крывавозерскі |
| Плошча: | 8,48 км² |
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
8525 1005,54 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +380 5133 |
| Паштовы індэкс: | 55108 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 47°56′43″ пн. ш. 30°19′47″ з. д.HGЯO |
Крывое Возера на мапе Ўкраіны Крывое Возера | |
Крыво́е Во́зера (па-ўкраінску: Криве Озеро) — мястэчка ў Мікалаеўскай вобласьці, на рацэ Кадыма. Адміністрацыйны цэнтар Крывавозерскага раёну.
Знаходзіцца за 230 км ад Мікалаева, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Любашаўка, на аўтадарозе Хэльсынкі — Кіеў — Адэса E95 M05.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Як мяркуюць навукоўцы, колішняе сяло Гедвілава (цяпер у складзе мястэчка Крывое Возера) было заснаванае ліцьвінамі яшчэ ў XIV ст. падчас паходаў вялікага князя Вітаўта на татараў. Назва паселішча паходзіць ад літоўскага імя Гедвіл, што таксама зафіксана ў назьве яра – Гедзілаў Яр.[1]
У 1693 року казацкі палкоўнік Сямен Палій разьбіў тут нагайскіх татараў, што ішлі Куманскім шляхам на Кіеў.
Само Крывое Возера заснавалі ў другой палове XVIII ст. Сваю назву паселішча атрымала ад возера зь няроўнымі, зьвілістымі берагамі, якое ўтварылася ў старажытныя часы шляхам сутокаў старых рэчышчаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) (недаступная спасылка) // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742