Мужчынская зборная Славаччыны па хакеі
| Славаччына | |||
| Фэдэрацыя | Славацкі хакейны зьвяз | ||
|---|---|---|---|
| Мэнэджар | Міраслаў Шатан | ||
| Трэнэр | Крэйг Рэмзі | ||
| Асыстэнты | Ян Лашак, Уладзімер Орсаг, Робэрт Пэтравіцкі | ||
| Найбольш гульняў | Домінік Граньяк (184) | ||
| Найбольш шайбаў | Міраслаў Шатан (85) | ||
| Найбольш пунктаў | Міраслаў Шатан (162) | ||
| Стадыён | Зімовы стадыён імя Андрэя Нэпэлі | ||
| Рэйтынг ІІХФ | 8 | ||
| Максымум ІІХФ | 3 (2004) | ||
| Мінімум ІІХФ | 10 (2011) | ||
| Колеры | |||
| Форма | |||
| |||
| Першая гульня | |||
| Багемія (Гарміш-Партэнкірхен, Нямеччына — 1 лютага 1940) | |||
| Найбуйнейшая перамога | |||
| Славаччына (Попрад, Славаччына — 18 сакавіка 1994) | |||
| Найбуйнейшая параза | |||
| Багемія (Гарміш-Партэнкірхен, Нямеччына — 1 лютага 1940) | |||
| Чэмпіянаты сьвету | |||
| Удзелаў | 24 (упершыню ў 1996) | ||
| Дасягненьні | |||
| Алімпійскія гульні | |||
| Удзелаў | 6 (упершыню ў 1994) | ||
| Міжнародныя выступы (П—Н—П) | |||
| 240—178—51 | |||
| Спартовыя ўзнагароды | ||
| Чэмпіянат сьвету | ||
| Срэбра | Расея-2000 | |
| Золата | Швэцыя-2002 | |
| Бронза | Фінляндыя-2003 | |
| Срэбра | Фінляндыя/Швэцыя-2012 | |
Збо́рная Слава́ччыны па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Славаччыны, чэмпіёны сьвету 2002 року. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 рок знаходзіцца на 8 месцы[1]. Кіроўны орган — Славацкі хакейны зьвяз.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зборная была створаная ў 1993 року па распадзе Чэхаславаччыны. Дырэктарат ІІХФ вызначыў, што прадстаўніцаю былой чэхаславацкай зборнай у групе А чэмпіянату сьвету будзе чэская каманда, таму ў 1994 року Славаччына стартавала ў групе C і за два рокі выйшла ў найвышэйшы дывізіён, дзе й знаходзіцца бесьперапынна з 1996.
У 2000 Славаччына дасягнула першага сур’ёзнага посьпеху, выйшаўшы ў фінал сусьветнага першынства, дзе саступіла зборнай Чэхіі зь лікам 3:5. Праз два гады славакі дабіліся пакуль што адзінае перамогі на чэмпіянаце сьвету, перамогшы ў фінале 4:3 расейцаў. У наступным року славакі ізноў заваявалі мэдалі, гэтым разам бронзавыя. Пасьля вынікі пакрысе пачалі пагаршацца.
Найвышэйшым дасягненьнем зборнай Славаччыны на Алімпійскіх гульнях стала 4-е месца ў Ванкувэры: славацкія хакеісты дайшлі да паўфіналу, дзе саступілі канадцам, а пасьля ў матчы за 3-е месца — фінам.
У 2011 Славаччына ўпершыню прымала сусьветнае першынство. Аднак нават пры дамашняй падтрымцы гаспадары ня здолелі прабіцца ў плэй-оф. У наступным року зборная Славаччыны сэнсацыйна заняла 2-е месца, саступіўшы ў фінале зборнай Расеі 6:2. Аднак ужо праз год каманда саступіла ў групе па булітах аўстрыйцам і ў чвэрцьфінале скончыла выступ паразаю ад Фінляндыі 0:2, а ў 2014 і ўвогуле ня здолела выйсьці з групы.
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Алімпійскія гульні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| Рок | Месца правядзеньня | Вынік | Галоўны трэнэр |
|---|---|---|---|
| 1994 | 6-е месца | Юліюс Шуплер | |
| 1998 | 10-е месца | Ян Шцербак | |
| 2002 | 13-е месца | Ян Філц | |
| 2006 | 5-е месца | Францішак Госа | |
| 2010 | 4-е месца | Ян Філц | |
| 2014 |
Чэмпіянат сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Рок | Месца правядзеньня | Вынік | Галоўны трэнэр |
|---|---|---|---|
| 1994 | 21-е месца (1-е ў групе «C») |
Юліюс Шуплер | |
| 1995 | 13-е месца (1-е ў групе «B») |
Юліюс Шуплер | |
| 1996 | 10-е месца | Юліюс Шуплер | |
| 1997 | 9-е месца | Ёзэф Голанка | |
| 1998 | 7-е месца | Ян Шцербак | |
| 1999 | 7-е месца | Ян Шцербак | |
| 2000 | Срэбны мэдаль | Ян Філц | |
| 2001 | 7-е месца | Ян Філц | |
| 2002 | Залаты мэдаль | Ян Філц | |
| 2003 | Бронзавы мэдаль | Францішак Госа | |
| 2004 | 4-е месца | Францішак Госа | |
| 2005 | 5-е месца | Францішак Госа | |
| 2006 | 8-е месца | Францішак Госа | |
| 2007 | 6-е месца | Юліюс Шуплер | |
| 2008 | 13-е месца | Юліюс Шуплер | |
| 2009 | 10-е месца | Ян Філц | |
| 2010 | 12-е месца | Глен Хэнлан | |
| 2011 | 10-е месца | Глен Хэнлан | |
| 2012 | Срэбны мэдаль | Уладзімер Вуйтэк | |
| 2013 | 8-е месца | Уладзімер Вуйтэк | |
| 2014 | 9-е месца | Уладзімер Вуйтэк |
Кубак сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Рок | Месца правядзеньня | Вынік | Галоўны трэнэр |
|---|---|---|---|
| 1996 | 7-е месца (ня выйшла ў плэй-оф) |
||
| 2004 | 8-е месца (чвэрцьфінал) |
Зводная табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Сэзон | Гульняў | Перамог | Нічыіх | Паразаў | Шайбы |
|---|---|---|---|---|---|
| 1992/93 | 5 | 2 | 1 | 2 | 20—17 |
| 1993/94 | 37 | 24 | 8 | 5 | 229—78 |
| 1994/95 | 25 | 17 | 2 | 6 | 132—64 |
| 1995/96 | 16 | 9 | 2 | 5 | 61—43 |
| 1996/97 | 24 | 8 | 3 | 13 | 74—88 |
| 1997/98 | 24 | 12 | 3 | 9 | 83—59 |
| 1998/99 | 24 | 10 | 5 | 9 | 71—63 |
| 1999/00 | 29 | 16 | 6 | 7 | 100—70 |
| 2000/01 | 23 | 10 | 0 | 13 | 63—65 |
| 2001/02 | 29 | 16 | 3 | 10 | 99—75 |
| 2002/03 | 24 | 14 | 3 | 7 | 83—54 |
| 2003/04 | 26 | 15 | 5 | 6 | 85—46 |
| 2004/05 | 32 | 16 | 3 | 13 | 83—76 |
| 2005/06 | 28 | 15 | 4 | 9 | 92—58 |
| 2006/07 | 22 | 12 | 0 | 10 | 65—53 |
| 2007/08 | 17 | 9 | 0 | 8 | 51—40 |
| 2008/09 | 21 | 9 | 0 | 12 | 53—62 |
| 2009/10 | 25 | 11 | 0 | 14 | 63—70 |
| 2010/11 | 21 | 11 | 0 | 10 | 61—47 |
| 2011/12 | 25 | 14 | 0 | 11 | 70—59 |
Найлепшыя гульцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паводле колькасьці гульняў
|
Паводле колькасьці шайбаў
|
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Першая гульня сучаснай Славаччыны: Францыя
2:2
Славаччына (12 лютага 1993) - Першы гол — Уласьціміл Плавуха (12 лютага 1993)
- Найдаўжэйшая пераможная сэрыя — 10x (8.4.1995 — 31.8.1995)
- Найдаўжэйшая бяспройгрышная сэрыя — 14x (23.3.1993 — 17.12.1993)
- Найдаўжэйшая бязвыйгрышная сэрыя — 10x (8.5.2004 — 11.11.2004)
- Найдаўжэйшая сэрыя паразаў — 6x (25.8.1996 — 1.11.1996)
- Найбольшыя перамогі ў гісторыі сучаснай Славаччыны:
- Славаччына
20:0
Баўгарыя - Славаччына
14:0
Францыя - Славаччына
14:1
Румынія - Славаччына
11:0
Канада
- Славаччына
- Найбольшыя паразы ў гісторыі сучаснай Славаччыны:
- Славаччына
0:8
Чэхія - Славаччына
0:8
Канада - Славаччына
2:9
ЗША - Славаччына
0:7
Чэхія - Славаччына
0:6
Данія
- Славаччына
- 24 сакавіка 2010 славацкую зборную ўпершыню ўзначаліў замежны трэнэр — канадзец Глен Гэнлан, якога 17 жніўня 2011 замяніў чэх Уладзімер Вуйтэк.
- Для Алімпіяды-2014 фірма Nike вырабіла славацкай зборнай новую форму зь белымі палоскамі, якія пры павелічэньні апынаюцца тэкстам гімну Славаччыны[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation. Праверана 26 траўня 2014 г.
- ↑ Jakub Homoľa. (5 лістапада 2013) Slováci na olympiáde v Soči v nových dresoch (славацк.) SlovakProspects Праверана 13 лютага 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мужчынская зборная Славаччыны па хакеі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на бачыне IIHF (анг.)
- Славацкая хакейная фэдэрацыя (славацк.)
| |||||||||||||||||