Мужчынская зборная Ўкраіны па хакеі
| Украіна | |||
| Фэдэрацыя | Фэдэрацыя хакею Ўкраіны | ||
|---|---|---|---|
| Мэнэджар | Сяргей Шакураў[1] | ||
| Трэнэр | Аляксандар Савіцкі | ||
| Асыстэнты | Аляксандар Гардынюк Сяргей Віцер Канстанцін Сімчук[1] | ||
| Капітан | Аляксандар Пабеданосцаў | ||
| Найбольш гульняў | Васіль Баброўнікаў (182) | ||
| Найбольш шайбаў | Віталь Літвіненка (43) | ||
| Найбольш пунктаў | Віталь Літвіненка (105) | ||
| Рэйтынг ІІХФ | 21 ▼1 | ||
| Максымум ІІХФ | 11 (2003) | ||
| Мінімум ІІХФ | 21 (2014) | ||
| Колеры | |||
| Форма | |||
| |||
| Першая гульня | |||
(Санкт-Пецярбург, Расея; 14 красавіка 1992) | |||
| Найбуйнейшая перамога | |||
(Блэд, Славенія; 13 сакавіка 1993) | |||
| Найбуйнейшая параза | |||
(Хельсынкі, Фінляндыя; 3 траўня 2003) | |||
| Чэмпіянаты сьвету | |||
| Удзелаў | 18 (упершыню ў 1993) | ||
| Дасягненьні | 9-е месца (2002) | ||
| Алімпійскія гульні | |||
| Удзелаў | 1 (упершыню ў 2002) | ||
| Міжнародныя выступы (П—Н—П) | |||
| 126—100—30 | |||
Мужчынская зборная Ўкраіны па хакеі — нацыянальная хакейная каманда Украіны, якая прадстаўляе краіну на міжнародных спаборніцтвах па хакеі з шайбай. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 рок знаходзіцца на 21 месцы[2]. З 2008 року выступае ў дывізіёне I (другі паводле герархіі чэмпіянатаў сьвету).
Кіроўны орган — Фэдэрацыя хакею Ўкраіны; генэральны мэнэджар — Сяргей Шакураў, галоўны трэнэр — Аляксандар Савіцкі.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1952 да 1991 украінскія хакеісты выступалі ў складзе зборнай каманды СССР. Першая сустрэча незалежнай зборнай Украіны адбылася на таварыскім турніры ў Санкт-Пецярбургу (Расея) 14 красавіка 1992 року супраць зборнай Казахстану; першая афіцыйная сустрэча — з тым жа супернікам 6 лістапада 1992 у Менску (Беларусь) у рамках кваліфікацыйнага раўнду на чэмпіянат сьвету ў Дывізіёне «C». Гэтай падзеі папярэднічала стварэньне Фэдэрацыі хакею Ўкраіны і яе ўваходжаньне ў структуру Міжнароднае фэдэрацыі хакею з шайбай (ІІХФ), якое адбылося 6 траўня.
Зь першых рокаў свайго існаваньня зборная Ўкраіны змагалася ў трэцім дывізіёне хакейнага чэмпіянату сьвету. Прарыў у эліту адбыўся ў сэзоне 1997—1998 рокаў, калі ўкраінцы сьпярша перамаглі ў турніры Дывізіёну «C», а праз рок занялі 1-е месца ў Дывізіёне «B».
Цягам наступных 9 гадоў зборная Ўкраіна заставалася ўдзельніцай элітнага Дывізіёну чэмпіянату сьвету, страціўшы месца ў сусьветнай хакейнай эліце па выніках чэмпіянату сьвету 2007 року. Найвышэйшае дасягненьне ўкраінскай зборнай за час удзелу на найвышэйшым узроўні — 9 месца ў 2002 року.
Каманда Ўкраіны толькі адзін раз здолела пераадолець кваліфікацыйны раўнд для ўдзелу ў хакейным турніры Зімовых Алімпійскіх гульняў. На Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці ўкраінцы распачалі свае выступы ў групе «B» папярэдняга групавога турніру, па хадзе якога здабылі перамогі над зборнымі Швайцарыі ды Францыі, а таксама мінімальна саступілі 0:1 зборнай Беларусі. Дзякуючы гэтай перамозе адзіную пуцёўку на асноўны турнір атрымалі беларусы. Першы выступ на Алімпіядзе зборная Ўкраіны скончыла разгромнаю паразаю зь лікам 2:9 ад зборнай Латвіі ў гульні за 9 месца.
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Алімпійскія гульні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2002 — 10-е месца
Чэмпіянат сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Рок | Месца правядзеньня | Вынік | Галоўны трэнэр |
|---|---|---|---|
| 1993 | 18-е месца (2-е ў групе «C») |
Аляксандар Фадзееў | |
| 1994 | 23-е месца (3-е ў групе «C») |
Аляксандар Фадзееў | |
| 1995 | 23-е месца (3-е ў групе «C») |
Анатоль Багданаў | |
| 1996 | 22-е месца (2-е ў групе «C») |
Анатоль Багданаў | |
| 1997 | 21-е месца (1-е ў групе «C») |
Анатоль Багданаў | |
| 1998 | 17-е месца (1-е ў групе «B») |
Анатоль Багданаў | |
| 1999 | 14-е месца | Анатоль Багданаў | |
| 2000 | 14-е месца | Анатоль Багданаў | |
| 2001 | 10-е месца | Анатоль Багданаў | |
| 2002 | 9-е месца | Анатоль Багданаў | |
| 2003 | 12-е месца | Анатоль Багданаў | |
| 2004 | 14-е месца | Аляксандар Сэўканд | |
| 2005 | 11-е месца | Аляксандар Сэўканд | |
| 2006 | 12-е месца | Аляксандар Сэўканд | |
| 2007 | 16-е месца | Аляксандар Сэўканд | |
| 2008 | 19-е месца (2-е ў дывізіёне IB) |
Уладзімер Галубовіч | |
| 2009 | 20-е месца (2-е ў дывізіёне IB) |
Аляксандар Сэўканд | |
| 2010 | 19-е месца (2-е ў дывізіёне IA) |
Міхаіл Захараў | |
| 2011 | 21-е месца (3-е ў дывізіёне IB) |
Дэйв Льюіс | |
| 2012 | 22-е месца (6-е ў дывізіёне IA) |
Анатоль Хаменка | |
| 2013 | 23-е месца (1-е ў дывізіёне IB) |
Аляксандар Кулікоў | |
| 2014 | 20-е месца (4-е ў дывізіёне IA) |
Андрэй Назараў |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Витер и Симчук вошли в тренерский штаб сборной Украины по хоккею (рас.) Спорт@Mail.Ru Праверана 23 красавіка 2014 г.
- ↑ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation. Праверана 22 красавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мужчынская зборная Ўкраіны па хакеі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Фэдэрацыя хакею Ўкраіны (укр.)
- Профіль (анг.) на бачыне IIHF
- Хакейныя архівы (рас.)
| |||||||||||||||||
| |||||||||||