Мужчынская зборная Швайцарыі па хакеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Швайцарыя
ФэдэрацыяШвайцарскі хакейны зьвяз
МэнэджарПэтэр Люці
ТрэнэрШон Сымпсан
КапітанМатыяс Зэгер
Найбольш гульняўІва Рутэман (233)
Найбольш шайбаўЁрг Эбэрле (79)
Найбольш пунктаўЁрг Эбэрле (142)
Рэйтынг ІІХФ7
Максымум ІІХФ7 (2008)
Мінімум ІІХФ9 (2003)
Колеры              
Форма
Першая гульня
 Вялікабрытанія Мужчынская зборная Вялікабрытаніі па хакеі 3:0 Мужчынская зборная Швайцарыі па хакеі Швайцарыя
(Шамані, Францыя — 23 студзеня 1909)
Найбуйнейшая перамога
 Швайцарыя Мужчынская зборная Швайцарыі па хакеі 23:0 Мужчынская зборная Югаславіі па хакеі Югаславія
(Цюрых, Швайцарыя — 4 лютага 1939)
Найбуйнейшая параза
 Канада Мужчынская зборная Канады па хакеі 33:0 Мужчынская зборная Швайцарыі па хакеі Швайцарыя
(Шамані, Францыя — 30 студзеня 1924)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў66 (упершыню ў 1930)
Дасягненьні2 месца (1935, 2013)
Эўропа
Удзелаў8 (упершыню ў 1910)
ДасягненьніЧэмпіён (1926)
Алімпійскія гульні
Удзелаў14 (упершыню ў 1920)
МэдалёўБронзавы (1928, 1948)
Міжнародныя выступы (П—Н—П)
515—615—118

Збо́рная Швайца́рыі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Швайцарыі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 7 месцы[1]. Кіроўны орган — Швайцарскі хакейны зьвяз; галоўным трэнэрам зьяўляецца канадзкі спэцыяліст Шон Сымпсан.

Сучасны швайцарскі хакей вядомы сваёй моцнай школай брамнікаў, цэлы шэраг галкіпэраў нацыянальнай зборнай маюць досьвед выступаў за клюбы Нацыянальнай хакейнай лігі. Акрамя таго, запатрабаваныя ў НХЛ і палявыя гульцы швайцарскай зборнай.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самых вялікіх посьпехаў швайцарская зборная дамаглася ў пэрыяд паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі, заваяваўшы золата на хатніх чэмпіянаце Эўропы 1926 году й срэбра на чэмпіянаце сьвету 1935 году, якія праходзілі ў Давосе. Пасьля бронзавага мэдаля на чэмпіянаце сьвету 1953 году швайцарская каманда доўгі час не магла атрымаць мэдалі на чэмпіянатах сьвету і Алімпійскіх гульнях, у 1992 і 1998 гадох яна здолела займаць чацьвёртае месца.

Сапраўдны прарыў каманда зьдзейсьніла пад кіраўніцтвам канадзкага спэцыяліста Шона Сымпсана ў 2013 годзе, дзе раптам выйшла ў фінал чэмпіянату сьвету ў Фінляндыі і Швэцыі, спачатку атрымаўшы перамогу ўва ўсіх 7 матчаў у групе (адзін зь іх — па булітах у зборнай Канады), затым у чвэрцьфінале абыграўшы зборную Чэхіі (2:1), а ў паўфінале — зборную ЗША (3:0). Ні ў адным з 9 матчаў да фіналу швайцарцы не прапусьцілі больш за 2 шайбы.

У вырашальным матчы швайцарцы сустрэліся са зборнай Швэцыі, якую ўжо абгульвалі на групавым этапе зь лікам 3:2. Лік адкрыў швайцарац Роман Ёсі, аднак затым швэды закінулі пяць шайбаў запар і сталі чэмпіёнамі. Швайцарцы ж паўтарылі свой ​​посьпех 78-гадовай даўніны, калі ўпершыню здолелі выйграць срэбра чэмпіянату сьвету. Паводле вынікаў чэмпіянату Роман Ёсі быў прызнаны самым каштоўным гульцом турніру і лепшым абаронцам[2]. Ён жа разам зь іншым абаронцам Жульенам Ваклерам ўвайшоў у сымбалічную зборную турніру[3].

Трэба адзначыць, што зборная па розных прычынах абышлася бязь некалькіх гульцоў НХЛ — брамніка Ёнаса Гілера, абаронцаў Марка Штрайта, Люкі Сьбісы, Яніка Вэбэра, нападніка Дам’ена Брунэра.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]