Мужчынская зборная ЗША па хакеі
| ЗША | |
| Фэдэрацыя | Хакей ЗША |
|---|---|
| Мэнэджар | Рэй Шыра |
| Трэнэр | Пітэр Лявіялет |
| Асыстэнты |
|
| Капітан | Джастын Абдэлькадэр |
| Найбольш гульняў | Марк Джонсан (151) |
| Найбольш шайбаў | Марк Джонсан (146) |
| Рэйтынг ІІХФ | 6 ▬ |
| Максымум ІІХФ | 5 (2003) |
| Мінімум ІІХФ | 7 (2006) |
| Колеры | |
| Форма | |
|
| |
| Першая гульня | |
(Антвэрпэн, Бэльгія; 23 красавіка 1920) | |
| Найбуйнейшая перамога | |
(Санкт Морыц, Швайцарыя; 1 лютага 1948) | |
| Найбуйнейшая параза | |
(Стакгольм, Швэцыя; 12 сакавіка 1963) (Стакгольм, Швэцыя; 15 сакавіка 1969) | |
| Чэмпіянаты сьвету | |
| Удзелаў | 70 (упершыню ў 1930) |
| Дасягненьні | |
| Алімпійскія гульні | |
| Удзелаў | 20 (упершыню ў 1920) |
| Мэдалёў | |
| Міжнародныя выступы (П—Н—П) | |
| 461—421-80 | |
| Спартовыя ўзнагароды | ||
| Алімпійскія гульні | ||
| Срэбра | Антвэрпэн 1920 | Зборная |
| Срэбра | Шамані 1924 | Зборная |
| Срэбра | Лэйк Плэсід 1932 | Зборная |
| Бронза | Гарміш-Партэнкірхен 1936 | Зборная |
| Срэбра | Осьлё 1952 | Зборная |
| Срэбра | Карціна д’Ампэцца 1956 | Зборная |
| Золата | Скўо Вэлі 1960 | Зборная |
| Срэбра | Сапара 1972 | Зборная |
| Золата | Лэйк Плэсід 1980 | Зборная |
| Срэбра | Солт Лэйк Сіці 2002 | Зборная |
| Срэбра | Ванкувэр 2010 | Зборная |
| Чэмпіянат сьвету | ||
| Срэбра | Польшча 1931 | Зборная |
| Золата | Чэхаславаччына 1933 | Зборная |
| Срэбра | Італія 1934 | Зборная |
| Срэбра | Швайцарыя 1939 | Зборная |
| Бронза | Швэцыя 1949 | Зборная |
| Срэбра | Ангельшчына 1950 | Зборная |
| Бронза | ЗША 1962 | Зборная |
| Бронза | Аўстрыя 1996 | Зборная |
| Бронза | Чэхія 2004 | Зборная |
| Бронза | Фінляндыя/Швэцыя 2013 | Зборная |
| Зімовая Ўнівэрсыяда | ||
| Бронза | ЗША 1972 | Зборная |
Збо́рная ЗША па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда ЗША, чэмпіён сьвету 1933 року, двухразовы алімпійскі чэмпіён (1960, 1980). У рэйтынгу ІІХФ за 2014 рок знаходзіцца на 6 месцы[1]. Уваходзіць у гэтак званую «Вялікую сямёрку» разам са зборнымі Канады, Расеі, Славаччыны, Фінляндыі, Чэхіі і Швэцыі.
Кіроўны орган — Хакей ЗША; галоўны трэнэр — Дэн Байлзмэ.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зборная двойчы перамагала на Алімпійскіх гульнях, а таксама выйграла Кубак сьвету 1996. Апошняе дасягненьне на чэмпіянатах сьвету — бронзавы мэдаль у 2013 годзе. На Кубку сьвету 2004 хакеісты ЗША не змаглі абараніць тытул, прайграўшы камандзе Фінляндыі ў паўфінале.
Самым вядомым посьпехам зборнай ЗША стаў «Цуд на лёдзе» на Алімпіядзе-1980 у Лэйк-Плэсідзе, калі паўночнаамэрыканская каманда выйграла ў абсалютнага фаварыта — зборнай Савецкага Саюза на шляху да золата.
У 90-х амэрыканскі хакей меў шмат выбітных хакеістаў, у іх ліку знакамітыя гульцы НХЛ Брэт Хал, Пэт Лафантэн, Крыс Чэліяс, Філ Хаўсьлі, Майк Рыхтэр, Браян Ліч, Джэрэмі Ронік, Кіт Ткачук.
На Алімпіядзе-2006 зборная ЗША, укамплектаваная ў асноўным вэтэранамі (сярэдні ўзрост каманды звыш 31 году), у тым ліку 44-гадовым Чэліясам, заняла толькі 8-е месца, саступіўшы ў чвэрцьфінале зборнай Фінляндыі.
На Алімпіядзе-2010 зборная ЗША, укамплектаваная маладымі таленавітымі хакеістамі, такімі як Патрык Кейн, Зак Парызэ, Дастын Браўн, Філ Кесел, Раян Мілер, Пол Шцясны, Раян Сутэр, заваявала срэбныя мэдалі, саступіўшы ў фінале зборнай Канады (2:3 у авэртайме). Брамнік зборнай ЗША Раян Мілер быў прызнаны найлепшым брамнікам і лепшым гульцом турніру, а абаронца-вэтэран Браян Рафалскі — найлепшым абаронцам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation. Праверана 27 траўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мужчынская зборная ЗША па хакеі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||||||