Мужчынская зборная Францыі па хакеі
Францыя | |
Фэдэрацыя | Француская фэдэрацыя хакею на лёдзе |
---|---|
Трэнэр | Дэйв Гэндэрсан |
Капітан | Ляран Мэнье |
Найбольш гульняў | Дэні Пэрэс (297) |
Найбольш пунктаў | Філіп Басон (170) |
Рэйтынг ІІХФ | 12 |
Максымум ІІХФ | 12 (2014) |
Мінімум ІІХФ | 19 (2006) |
Колеры | |
Форма | |
| |
Першая гульня | |
Францыя 8:1 Каралеўства Багемія (Шамані, Францыя — 23 студзеня 1909) | |
Найбуйнейшая перамога | |
Францыя 24:1 [[Мужчынская зборная Краіны КНДР няма ў сьпісе! па хакеі|КНДР]] (Будапэшт, Вугоршчына — 15 сакавіка 1983) | |
Найбуйнейшая параза | |
ЗША 22:0 Францыя (Шамані, Францыя — 30 студзеня 1924) | |
Чэмпіянаты сьвету | |
Удзелаў | 56 (упершыню ў 1930) |
Дасягненьні | 6 месца (1930) |
Чэмпіянат Эўропы | |
Удзелаў | 4 (упершыню ў 1923) |
Дасягненьні | Чэмпіён (1924) |
Алімпійскія гульні | |
Удзелаў | 10 (упершыню ў 1920) |
Міжнародныя выступы (П—Н—П) | |
364—477—92 |
Збо́рная Фра́нцыі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Францыі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 12 месцы[1]. Кіроўны орган — Француская фэдэрацыя хакею на лёдзе; галоўным трэнэрам зьяўляецца фінскі спэцыяліст Дэйв Гэндэрсан.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зборная Францыя брала ўдзел у сусьветных спаборніцтвах па хакеі ў чэмпіянаце сьвету ад самага першага турніру ў 1920 годзе, а таксама ў Алімпійскіх гульнях 1920 году ў Антвэрпэне[2]. На чэмпіянаце Эўропы ў 1923 годзе, зборная атрымала срэбраныя мэдалі, а на наступны год — золата на чэмпіянаце Эўропы ў Міляне, што на сёньняшні дзень зьяўляецца найвышэйшым посьпехам францускай каманды. Свой найлепшы вынік на Алімпійскім турніры Францыя атрымала на гульнях у Санкт-Морыцы ў 1928 годзе, дзе францускія хакеісты занялі 5-е месца.
З 1930 году францускі ўдзел у чэмпіянатах сьвету становіцца нерэгулярным, зь цягам часу Францыя губляе свае пазыцыі ў хакейнай герархіі. Пачынаючы з чэмпіянату сьвету 1961 году зборная рэгулярна ўдзельнічае ў турнірах зноўку, аднак у асноўным выступаючы ў ніжэйшых дывізіёнах. Толькі з 1992 году, калі колькасьць удзельнікаў чэмпіянату сьвету была павялічана з 8 да 12, француская зборная вярнулася ў эліту сусьветнага хакею, дзе выступала да чэмпіянату сьвету 2000 году ў Санкт-Пецярбургу.
Ад 2001 па 2007 год, акрамя чэмпіянату сьвету 2004 году, Францыя правяла ў першым дывізіёне. У 2006 годзе падчас правядзеньня хатняга чэмпіянату першага дывізіёну ў Ам’ене была створаная Француская фэдэрацыя хакею на лёдзе, якая была вылучана з Фэдэрацыі лядовага спорту, што зьяўляецца гістарычна важкай падзеяй у францускім хакеі. Перамога ў турніры 2007 году і выхад у эліту, такім чынам, адзначыў рэнэсанс францускага хакею.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation. Праверана 26 траўня 2014 г.
- ^ Jeux Olympiques d'Anvers 1920. Passion Hockey (фр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Француская фэдэрацыя хакею на лёдзе
- Францыя на сайце ІІХФ
|