Мужчынская зборная Даніі па хакеі
| Данія | |
| Фэдэрацыя | Дацкі хакейны зьвяз |
|---|---|
| Мэнэджар | Кім Пэдэрсэн |
| Трэнэр | Янэ Карлсан |
| Капітан | Мортэн Грын |
| Найбольш гульняў | Еспэр Дамгор (256) |
| Найбольш пунктаў | Енс Нільсэн (241) |
| Рэйтынг ІІХФ | 15 |
| Максымум ІІХФ | 12 (2007) |
| Мінімум ІІХФ | 14 (2003) |
| Колеры | |
| Форма | |
|
| |
| Першая гульня | |
| Канада (Стакгольм, Швэцыя — 12 лютага 1949) | |
| Найбуйнейшая перамога | |
| Данія (Капэнгаген, Данія — 18 сакавіка 1977) | |
| Найбуйнейшая параза | |
| Канада (Стакгольм, Швэцыя — 12 лютага 1949) | |
| Чэмпіянаты сьвету | |
| Удзелаў | 46 (упершыню ў 1949) |
| Дасягненьні | 8 месца (2010) |
| Міжнародныя выступы (П—Н—П) | |
| 259—355—57 | |
Збо́рная Да́ніі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Даніі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 15 месцы[1]. Кіроўны орган — Дацкі хакейны зьвяз; галоўным трэнэрам зьяўляецца швэдзкі спэцыяліст Янэ Карлсан.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць]Дацкі хакейны зьвяз зьяўляецца чальцом ІІХФ з 1946 году, аднак упершыню дацкая нацыянальнай каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце сьвету ў 1949 годзе, дзе заняла апошняе 10 месца. На тым турніры ў самым першым матчы датчане былі цалкам зьнішчаны канадцамі зь лікам 0:47. Пасьля гэтага 10 гадоў краіна не ўдзельнічала ў спаборніцтвах. Ад 1962 году выступала ў ніжэйшых дывізіёнах. У 2003 годзе, пасьля знаходжаньня ў ніжэйшых дывізіёнах, зборная Даніі вярнулася ў эліту сусьветнага хакея і з тых часоў нязьменна выступае ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату сьвету. Аднак зборнай ніводнага разу не атрымалася прабіцца ў лік удзельнікаў Алімпійскіх гульняў. Найвышэйшым лічыцца 8 месца, якое каманда заняла ў 2010 годзе, прычым у той год датчане перагулялі зборныя Фінляндыі, ЗША й Славаччыны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation. Праверана 26 траўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Афіцыйны сайт Дацкага хакейнага зьвязу (дацк.)
- Данія на сайце ІІХФ
| |||||||||||||||||