Мар’інка
| Мар’інка | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Украіна |
|---|---|
| Вобласьць | Данецкая |
| Раён | Пакроўскі |
| Першыя згадкі | 1844 |
| Дата заснаваньня | 1844 |
| Места з | 1977 |
| Геаграфія | |
| Плошча | 2,3 км² |
| Вышыня НУМ | 152 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 47°56′30″ пн. ш. 37°30′46″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | ▼0 чал. (2023) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +380-627(8) |
| Паштовыя індэксы | 85600 |
| КОАТУУ | 1423310100 |
| Сайт | mrsovet.gov.ua/marinskij… |
| Мар’інка на мапе Ўкраіны Мар’інка | |
Мар’інка (па-ўкраінску: Мар’їнка) — былое места раённага значэньня ў Данецкае вобласьці Ўкраіны. Падпарадкоўвалася Мар’інскай раённай радзе. Знаходзілася ў сярэдзіне Данецкае вобласьці на рацэ Воўчая (прыток ракі Самара), вадазбору Дняпра.
Па стане на сакавік 2023 году з-за поўнамаштабнага ўварваньня Маскоўшчыны людзей у гэтым месьце няма. Насельніцтва складае 0 чалавек. Дэ-факта, Мар’інкі больш не існуе, бо места цалкам разбуранае й ня мае жыхароў.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мар’інка заснаваная ў 1840-х гадах. Большасьць насельніцтва прыйшло з Палтаўскае й Харкаўскае губэрняў (цяпер гэта Ўкраіна). Да 1859 году жыло 1316 чалавек у 220 дварах. У 1869 годзе адкрыта школа пры мясцовай царкве, а ў 1896 — земская вучэльня. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны ў Мар’інцы было 524 двары.
У пачатку 1930-х гадоў была праведзена калектывізацыя земляробчых гаспадарстваў, у 1932 годзе была створана машына-трактарная станцыя. У 1928 годзе ў Мар’інку быў пераведзены Настаўніцкі тэхнікум. У 1938 годзе Мар’інка была аднесена да мястэчка вясковага тыпу (нешта сярэдняе паміж вёскай і мястэчкам). Да 1941 году была праведзена электрыфікакцыя мястэчка. У ім рабілі дзьве сярэднія школы, клюб і бібліятэка. У 1977 годзе Мар’інка атрымала стан места.
Кароткае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мар’інка займала абшар 2,3 км², зь якіх 26% было забудавана. На аднаго жыхара прыпадала 50 м² зялёных пасадак. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,6, ліпеня +21,6. За год выпадае 434 мм ападкаў.
Насельніцтва станам на красавік 2023 году складае 0 чалавек.
Вядомыя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікола Ўладзімерскі (нар. 1954 г. м. Мар’інка)— грамадзкі дзяяч, журналіст, майстар спорту па міжнародных шашках, шматразовы чэмпіён Крыму й Севастопалю.
- Васіль Марсюк (нар. 1938 г. м. Мар’інка) — паэт, публіцыст, аўтар, сябра Саюзу пісьменьнікаў Украіны.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мар’інка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мар’їнка — Інформаційно-пізнавальний портал | Донецька область у складі УРСР (На основі матеріалів енциклопедичного видання про історію міст та сіл України, том — Історія міст і сіл Української РСР. Донецька область. — К.: Головна редакція УРЕ АН УРСР, 1970. — 992 с.)