Анжы Махачкала
Анжы | ||||||
Поўная назва | па-расейску: Футбо́льный клуб Анжи́ Махачкала́ | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1991 | |||||
Горад | Махачкала, Расея | |||||
Стадыён |
Анжы-Арэна, Касьпійск Умяшчальнасьць: 30 000 | |||||
Прэзыдэнт | Сулейман Керымаў[d] | |||||
Кіраўнік | Сулейман Керымаў[d] | |||||
· 2023—2024 | - | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Анжы́» (па-расейску: Анжи) — расейскі футбольны клюб з гораду Махачкала. Заснаваны ў 1991 годзе. Фіналіст Кубка Расеі 2001 году. Назва клюбу ёсьць старажытная назва гораду. Хатнія матчы «Анжы» праводзіць у Касьпійску на стадыёне «Анжы-Арэна».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стварэньне й станаўленьне клюбу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбольны клюб «Анжы» быў утвораны ў 1991 годзе дырэктарам аб’яднаньня «Дагнафтапрадукт» Магамедсултанам Магамедавым й дырэктарам футбольнай школы Махачкалы Аляксандрам Маркаравым. Слова «Анжы» (на кумыцкай мове Анжы азначае «жамчужына») ёсьць старажытная кумыская назва мясьцовасьці, дзе цяпер разьмешчаны горад Махачкала[1].
У першы ж год каманда «Анжы» перамагла чэмпіянат Дагестану й атрымала права ўдзельнічаць у прафэсійнай футбольнай лізе. У першым сэзоне на прафэсійным узроўні, клюб заняў 5-е месца ў сваім дывізіёне, а на наступны год і зусім упэўнена перамог у турніры. Але ў сувязі з рэарганізацыяй ўсяго расейскага першынства, махачкалінцам давялося застацца ў другім дывізіёне. Яшчэ тры сэзоны спатрэбілася «Анжы», каб перайсьці на адзін узровень вышэй, у сыстэме расейскага футболу. Адбылося гэта пад кіраўніцтвам славутага гульца й трэнера, чэмпіёна СССР 1982 году, Эдуарда Малафеева, які пачаў трэніраваць клюб у 1996 годзе, і адразу ж вывеў яго ў першую лігу расейскага першынства.
Годам раней, імя «Анжы» прабразгала на ўсю Расею, калі на стадыі 1/16 Кубка Расеі махачкалінцы сустрэўшыся зь дзеючым чэмпіёнам Расеі «Аланіяй», не стушаваліся й выбілі лідэра з турніру, абыграўшы іх у дадатковы часе зь лікам 2:1. Прайшоўшы яшчэ адзін раўнд, «Анжы» ў 1/4 прайграла маскоўскаму «Дынама» й завяршыла свой удзел у кубку таго сэзону.
Першы дывізіён
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзоны 1996 і 1997 гадоў, сышлі ў каманды на замацаваньне ў дывізіёне, і махачкалінцы завяршалі іх у сярэдзіне табліцы, заняўшы 13 і 12 месцы адпаведна. У 1999 годзе прэзыдэнтам клюбу абралі Хізры Шіхсаідава, старшыню ўраду рэспублікі Дагестан. У клюб быў запрошаны вядомы дагестанскі трэнэр Гаджы Гаджыеў, перад якім была пастаўлена задача выхаду ў найвышэйшы дывізіён. Гаджыеў цалкам абнавіў склад каманды, паклікаўшы ў яе малавядомых і ўжо сьпісаных гульцоў. І адразу ж, у сэзоне 1999 году, заняўшы першае месца ў першым расейскім дывізіёне, «Анжы» заваявала права на павышэньне ў клясе. Але гэты посьпех быў з прысмакам гаркаты, з-за трагедыі якая здарылася ў сярэдзіне сэзону. 3 ліпеня 1999 году ў аўтамабільнай аварыі ў Махачкале, загінуў найлепшы бамбардзір у гісторыі клюбу Ібрагім Гасанбекаў[2]. Тую перамогу ў сэзоне гульцы прысьвяцілі яму, а клюб у сваю чаргу навечна замацаваў за гульцом яго 11-ы нумар[3].
Галоўныя трэнэры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эдуард Малафееў (1996—1998)
- Гаджы Гаджыеў (1999—2001)
- Дзьмітры Галямін (2004—2006)
- Амары Тэтрадзэ (2007—2010)
- Гаджы Гаджыеў (2010—2011)
- Гуўс Гідынк (2012—2013)
- Гаджы Гаджыеў (2013—2014)
- Сяргей Ташуеў (2014—2015)
- Павал Вэрба (2016)
- Вадзім Скрыпчанка (2017—2018)[4][5]
- Магамэд Адыеў (2018—2019)
- Артур Садыраў (з 2019 году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Анжи (Инжи). Кумыкский мир.
- ^ Погиб Гасанбеков — Лучший бомбардир российских чемпионатов. sport-express.ru
- ^ «Анжи»: команда-приключение. sport-express.ru
- ^ Вадим Скрипченко официально возглавил «Анжи» (рас.)
- ^ «Анжи» объявил об уходе Скрипченко с поста главного тренера (рас.)