Перайсьці да зьместу

Лінава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лінова»)
Лінава
трансьліт. Linava
Першыя згадкі: 1563
Мясцовая назва: Лінова
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Лінаўскі
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва: 1691 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225149[1]
СААТА: 1256835021
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′39″ пн. ш. 24°31′4″ у. д. / 52.4775° пн. ш. 24.51778° у. д. / 52.4775; 24.51778Каардынаты: 52°28′39″ пн. ш. 24°31′4″ у. д. / 52.4775° пн. ш. 24.51778° у. д. / 52.4775; 24.51778
Лінава на мапе Беларусі ±
Лінава
Лінава
Лінава
Лінава
Лінава
Лінава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лі́нава[2] (таксама Ліно́ва[2]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Лінаўскага сельсавету.

Першыя згадкі пра вёску Лінава адносяцца да часоў ВКЛ, калі яна з аднайменным войтаўствам уваходзіла ў склад Кобрынскай эканоміі Падляскага ваяводзтва. Паводле рэвізіі Дзьмітрыя Сапегі 1563 року вёска мела 49 валокаў. Войтаўства складалася зь вёсак Лінава, Сланімцы, Гарадняны, Альшаніца, Машчоны і Абшар[3]. У 1567 уладальнікамі Лінава называюцца Ізьбіцкія, аднак неўзабаве яны былі пазбаўленыя правоў на маёнтак, які стаў каралеўскім уладаньнем у складзе Пружанскага ключу.

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай маёнтак Лінава, які меў 4 тыс. дзесяцінаў зямлі, увайшоў у склад Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, цэнтар воласьці. Расейская імпэратрыца Кацярына II падарыла гэтыя землі генэралу Пятру Румянцаву, нашчадкі якога неўзабаве па ягонай сьмерці распрадалі маёнткі розным уласьнікам.

Лінава з хутарам Ізабелін і ўрочышчам Ператэсы набыў Вінцэнт Трамбіцкі (1762—1842) гербу «Сьлепаўрон», былы прэзыдэнт судоў Пружанскага павету, галоўны кобрынскі лоўчы і шамбелян апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста[4]. Тут было 52 двары, 751 мяшканец, 898 дзесяцін зямлі[3]. Вінцэнт з жонкай Ізабэлай з Пашкоўскіх заснавалі каля вёскі сядзібу. Пасьля іх маёнтак перайшоў да сына Багуслава (1804—1896), пасьля да ягонага сына Ўладзіслава (1845—1907). У 1890 року зямельныя ўладаньні маёнтку складалі 1970 дзесяцінаў[5].

Апошнім уладальнікам Лінава быў Казімер Трамбіцкі, які перабудаваў родавую сядзібу.

У 1903 у вёсцы атрымалі магчымасьць сяліцца жыды, у 1913 ім належалі ўсе 8 бакалейных шапікаў і шынок[6].

За польскім часам — мястэчка, сядзіба гміны ў Пружанскім павеце Палескага ваяводзтва[7]. У 1939 року ўключаныя ў склад БССР, з 1940 — цэнтар сельсавету.

У чэрвені 1941 року занятае нацысцкімі войскамі, тут разьмяшчалася ўправа ўкраінскай паліцыі. Было створанае гета, арганізаваны юдэнрат. Улетку 1942 року гета было ліквідаванае, амаль усе ягоныя насельнікі былі расстраляныя.

У 1987 року да Лінава далучаная вёска Лінава-2[8].

  • 2010 год — 1691 чалавек
  • 1999 год — 1786 чалавек
  • 1921 год — 145 чалавек

Чыгуначная станцыя Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Побач зь вёскай праходзіць аўтамабільная дарога Р81 Пружанымяжа Рэспублікі Польшча.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Знайсьці аддзяленьне — Линово (рас.) Знайсьці аддзяленьні. БелпоштаПраверана 14 траўня 2021 г.
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 248
  3. ^ а б Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 230
  4. ^ Roman Aftanazy. Linowa // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Wrocław: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. — Т. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — С. 64. — ISBN 9788304037014
  5. ^ Федорук А.Т. Линово // Старинные усадьбы Берестейщины. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 285. — ISBN 985-11-0305-5
  6. ^ Линова (рас.) Российская еврейская энциклопедия Праверана 14 траўня 2021 г.
  7. ^ вёска Линовка на мапе. Radzima.net. Праверана 14 траўня 2021 г.
  8. ^ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]