Алішавічы
Алішавічы лац. Ališavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Лінаўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 29 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 17 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225143[2] |
СААТА: | 1256835028 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′32″ пн. ш. 24°32′45″ у. д. / 52.55889° пн. ш. 24.54583° у. д.Каардынаты: 52°33′32″ пн. ш. 24°32′45″ у. д. / 52.55889° пн. ш. 24.54583° у. д. |
± Алішавічы |
Алі́шавічы[3] (таксама Алішэ́вічы[4], Альшэ́вічы[5]) — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Мухаўцу і Ясельды. Уваходзяць у склад Лінаўскага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 29 жыхароў, 17 двароў. Знаходзяцца за 10 км на ўсход ад Пружанаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы (лінія Баранавічы — Берасьце).
Назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Аліш
Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «алешнік», бо паселішча было пабудаванае сярод альховага лесу, кустоўя або на месцы альшэўнікаў[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Alisz (Alesz, Alsz)[7].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За расейскім часам — вёска ў Мікіціцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 201 дзесяціна[8]. Паводле перапісу 1897 року 311 жыхароў, хлебазапасная крама; на пачатку XX стагодзьдзя 250 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Мікіцічы[9], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[10].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 311 жыхароў
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 250 жыхароў; 1970 год — 143 жыхары (перапіс); 1999 год — 37 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 37 жыхароў, 22 двары; 2005 год — 32 жыхары, 20 двароў[4]; 2010 год — 21 жыхар; 2012 год — 29 жыхароў, 17 двароў[1]
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільная дарога Н526 Пружаны — Доўгае — Забалацьце[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Олишевичи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 3 студзеня 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 247
- ^ а б Алішэвічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007.. — С. 488
- ^ Алішавічы (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар. Архівавана 22 верасень 2021.
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 3.
- ^ Oliszewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 407
- ^ Oliszewicze, вёска. Radzima.net. Праверана 3 студзеня 2013 г.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 3 студзеня 2013 г.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 3 студзеня 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.