Араб’і

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Араб’і
трансьліт. Arabji
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Лінаўскі
Насельніцтва
колькасьць: 8 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 7
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225142[2]
СААТА: 1256835005
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°29′28″ пн. ш. 24°35′3″ у. д. / 52.49111° пн. ш. 24.58417° у. д. / 52.49111; 24.58417Каардынаты: 52°29′28″ пн. ш. 24°35′3″ у. д. / 52.49111° пн. ш. 24.58417° у. д. / 52.49111; 24.58417
Араб’і на мапе Беларусі ±
Араб’і
Араб’і
Араб’і
Араб’і
Араб’і
Араб’і

Араб’і́[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 14 км на поўдзень ад Пружанаў, 8 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 8 жыхароў, 7 двароў.

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «араб», бо паселішча было населенае татарамі (арабамі), якія здаўна пражывалі ў Вялікім Княстве Літоўскім[4].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — вёска ў Байкоўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. На пачатку XX стагодзьдзя 115 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Байкі[6], а з 1926 року — у гміне Лінова Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7]. У 1921 року — 36 жыхароў, 6 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Да 2005 року вёска ўваходзіла ў склад Бакунскага сельсавету. Сельсавет скасаваны 18 лістапада 2005 року рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №190, яго вёскі ўвайшлі ў склад Лінаўскага сельсавету.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 115 жыхароў; 1921 год — 36 жыхароў, 6 двароў; 1959 год — 115 жыхароў (перапіс); 1970 год — 59 жыхароў; 1999 год — 20 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 12 жыхароў, 9 двароў[8]; 2010 год — 9 жыхароў; 2012 год — 8 жыхароў, 7 двароў[1]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамабільная дарога Н527 ЧахецКутнявічы[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Арабьи (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 16 сакавіка 2013 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 247
  4. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
  5. ^ Arabie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 46
  6. ^ Араб’і, вёска. Radzima.net. Праверана 16 сакавіка 2013 г.
  7. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 16 сакавіка 2013 г.
  8. ^ Араб’і // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 489
  9. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 16 сакавіка 2013 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]