Перайсьці да зьместу

Кутнявічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кутнявічы, трансьліт. Kutniavičy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пружанскі
Сельсавет Лінаўскі
Часавы пас
Каардынаты 52°29′49″ пн. ш. 24°37′31″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 51 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1632
Паштовы індэкс 225142[1]
СААТА 1256835023
Нумарны знак 1
Кутнявічы на мапе Беларусі ±
Кутнявічы
Кутнявічы
Кутнявічы
Кутнявічы
Кутнявічы
Кутнявічы

Кутняві́чы[2] (таксама — Кутне́вічы[2]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Пружанаў, 10 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

За расейскім часам — у Байкоўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 172 дзесяціны[3]. На пачатку XX стагодзьдзя 164 жыхары.

За польскім часам — сьпярша ў гміне Байкі[4], а з 22 студзеня 1926 — у гміне Малеч[5] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Бакунскім сельсавеце Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР. Паводле перапісу 1959 року 245 жыхароў; у 1970 — 185 жыхароў.

Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №190 18 лістапада 2005 року Бакунскі сельсавет скасаваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Лінаўскага сельсавету[6].

  • 1999 год — 55 жыхароў
  • 2005 год — 43 жыхары, 17 двароў[7]
  • 2010 год — 51 жыхар

Аўтамабільныя дарогі Н527 Чахец — Кутнявічы і Н528 АранчыцыБакуныВінец[8].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Прысядзібны парк «Байкі» (XIX стагодзьдзе)
  • Братэрская магіла (1941—1944) 50 савецкіх жаўнераў і партызанаў, абэліск (1946)
  1. Алфавитный список улиц по Кутневичи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 26 жніўня 2012 г.
  2. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 248
  3. Kutniewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. S. 203
  4. Kutniewicze, вёска. Radzima.net. Праверана 26 жніўня 2012 г.
  5. Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm RP. Праверана 26 жніўня 2012 г.
  6. Решение Брестского областного Совета депутатов от 18.11.2005 N 190 «Об изменениях административно-территориального устройства Пружанского района Брестской области» (рас.). Банк законов. Праверана 26 жніўня 2012 г.
  7. Кутнявічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 515
  8. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 26 жніўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Кутнявічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў