Лібэрыйскі даляр
| Лібэрыйскі даляр | |
| Краіна | Лібэрыя |
|---|---|
| Падзел | цэнт |
| Код ISO-4217 | LRD |
| Скарачэньне | $, L$ |
| Сымбаль | Lib$ і L$ |
| Цэнтральны банк | Central Bank of Liberia[d] |
| Абменны курс: (11 студзеня 2008) | 61,75 за 1 даляр ЗША |
Лібэры́йскі даля́р (код ISO 4217: LRD) — афіцыйная валюта Лібэрыі з 1847 да 1907 году і з 1943 году да нашых дзён. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна вызначаецца знакам «$», ці «L$» каб адрозьніць ад іншых даляравых валют.
Першы даляр
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы лібэрыйскі даляр быў уведзены ў абарачэньне ў 1847 годзе. Ён замяніў даляр ЗША і знаходзіўся ў абарачэньні да 1907 году, калі быў заменены Брытанскім Заходнеафрыканскім фунтам.
Другі даляр
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Амэрыканская валюта замяніла Брытанскі Заходнеафрыканскі фунт у Лібэрыі ў 1935 годзе. З 1937 году Лібэрыя чаканіла ўласныя манэты, якія існавалі паралельна з амэрыканскім далярам. У 1943 годзе лібэрыйскі даляр быў зноў уведзены ў абарачэньне, стаўшыся нацыянальнай валютай. Пасьля выбараў Чарлза Тэйлара ў 1997 годзе, была выпушчаная новая сэрыя банкнотаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лібэрыйскі даляр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў