Геаграфія Лесота
Выгляд
Лесо́та — краіна ў Паўднёвай Афрыцы, анкляў, цалкам акружаны тэрыторыяй Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Плошча — 30.355 км².
Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы складае з ПАР — 909 км.
Самая высокая кропка — гара Таба Нтлен’яна (Thabana Ntlenyana) 3482 м.
Самая нізкая кропка Лесота — сутока рэк Аранжавай і Макхаленг 1400 м. Краіна парэзана цяжкапраходнымі гарамі і ўзгоркамі. Значная частка краіны знаходзіцца вышэй 1800 м.
Клімат у Лесота параўнальна халодны, хоць летам у Масэру і далінах тэмпэратура паднімаецца да 30°, зімы бываюць марознымі і ў горных раёнах бывае ад −7 º C да −18 º C. Паміж маем і верасьнем горныя раёны пакрываюцца сьнегам.