Куклічы (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Куклічы
трансьліт. Kuklіčy
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Залескі
Насельніцтва: 61 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2332
СААТА: 3256808051
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°55′0″ пн. ш. 31°2′0″ у. д. / 52.91667° пн. ш. 31.03333° у. д. / 52.91667; 31.03333Каардынаты: 52°55′0″ пн. ш. 31°2′0″ у. д. / 52.91667° пн. ш. 31.03333° у. д. / 52.91667; 31.03333
Куклічы на мапе Беларусі ±
Куклічы
Куклічы
Куклічы
Куклічы
Куклічы
Куклічы

Ку́клічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Малінцы. Уваходзіць у склад Залескага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 61 чалавек. Знаходзіцца за 9 км на ўсход ад места Чачэрску, за 46 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 74 км ад Гомелю.

На поўначы і захадзе мяжуе з Чачэрскім біялягічным заказьнікам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XVIII стагодзьдзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Паводле інвэнтара 1704 году 2 дымы, у 1726 годзе іх колькасьць падвоілася, у Залескім войтаўстве Чачэрскага староства. Паводле апісаньня Чачэрскай воласьці 1765 году 9 дымоў, валоданьне абшарніка Шэлюты.

Пасьля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1859 году ў валоданьні графа Чарнышова-Круглікава. З 1880 году працавала хлебазапасная крама. У 1909 годзе 303 дзесяціны зямлі, млын, у Пакоцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні.

У 1926 годзе дзейнічалі паштовы пункт, школа, у Залескім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1932 годзе арганізаваны калгас, працаваў паравы млын. 59 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Залесьсе).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1704 год — 2 дымы; [[1726 год — 4 дымы; 1765 год — 9 дымоў
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 31 двор, 243 жыхары (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 47 двароў, 320 жыхароў; 1959 год — 515 жыхароў (паводле перапісу); 1999 год — 125 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 62 гаспадаркі, 109 жыхароў[2]; 2010 год — 61 жыхар

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 320
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]