Перайсьці да зьместу

Томіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томіна
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Залескі
Насельніцтва: 33 чал. (2004)
Тэлефонны код: +375 2339
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′59.1″ пн. ш. 31°4′51.3″ у. д. / 52.966417° пн. ш. 31.080917° у. д. / 52.966417; 31.080917Каардынаты: 52°57′59.1″ пн. ш. 31°4′51.3″ у. д. / 52.966417° пн. ш. 31.080917° у. д. / 52.966417; 31.080917
Томіна на мапе Беларусі
Томіна
Томіна
Томіна

То́міна[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Залескага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 33 чал. (2004). Знаходзіцца за 13 км на ўсход ад места Чачэрск, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 78 км ад Гомелю.

На поўначы мяжуе з Чачэрскім біялягічным заказьнікам.

Заснаваны ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1931 арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны нямецкія жаўнеры вывезьлі ў Нямеччыну на прымусовыя працы 5 жыхароў. 16 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Бяляеўскі» (цэнтар — вёска Бяляеўка).

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.