Перайсьці да зьместу

Добрынь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Добрынь
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Залескі
Насельніцтва: 10 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°52′28″ пн. ш. 31°3′0″ у. д. / 52.87444° пн. ш. 31.05° у. д. / 52.87444; 31.05Каардынаты: 52°52′28″ пн. ш. 31°3′0″ у. д. / 52.87444° пн. ш. 31.05° у. д. / 52.87444; 31.05
Добрынь на мапе Беларусі
Добрынь
Добрынь
Добрынь

До́брынь[1] — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Залескага сельсавету. Насельніцтва 10 чал. (2004). Знаходзіцца за 9 км на паўднёвы ўсход ад места Чачэрск, за 46 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 74 км ад Гомелю.

Празь вёску праходзіць мэліярацыйны канал, злучаны з ракой Покаць (прыток ракі Сож).

Заснаваная ў 2-й палове XIX стагодзьдзя. У 1926 працаваў паштовы пункт, у Залескім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1929 арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў верасьні 1942 нямецкія войскі расстралялі 32 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўночнай ускраіне), а 9 кастрычніка 1943 спалілі вёску і забілі 4 жыхары. 42 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Залесьсе).

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.