Эльфсборг Бурос
| Эльфсборг | |
| Поўная назва | Idrottsföreningen Elfsborg |
|---|---|
| Заснаваны | 26 чэрвеня 1904 |
| Горад | Бурос, Швэцыя |
| Стадыён | Бурос Арэна Умяшчальнасьць: 17 800 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Альсвэнскан |
| · 2025 | 8 месца |
elfsborg.se (швэд.) | |
«Эльфсборг» (па-швэдзку: Elfsborg) — швэдзкі футбольны клюб з гораду Буросу. Шасьціразовы чэмпіён Швэцыі, трохразовы ўладальнік Кубка Швэцыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе групай моладзі, якім было каля 14—15 гадоў. Першапачаткова клюб меў назоў «Буроскі футбольны клюб» (швэдз. Borås Fotbollslag). Адным з заснавальнікаў быў Карл Лярсан, які ў дадатак да футболу таксама займаўся лёгкай атлетыкай і барацьбой. Адной з прычынаў стварэньня клюбаў было тое, што спартовае таварыства Буросу не жадала адкрываць сэкцыю футболу ў горадзе[2].
Карл Лярсан, аднак, празь некаторы час выявіў, што ў месцы маецца занадта шмат клюбаў, якія ў сваёй назьве зьмяшчаюць імя гораду. Праз гэта Лярсан прапанаваў у 1906 годзе зьмяніць назоў на «Эльфсборг». Назва паходзіць ад лэну Эльфсборг (швэдз. Älvsborg; цяпер частка лэну Вэстра Ёталянд), у складзе якога знаходзіўся Бурос, аднак, пры гэтым Лярсан выкарыстаў старую артаграфію ў напісаньні назвы. Клюбныя колеры, жоўты і чорны, былі абраныя ў гонар Эльфсборскага палку, які месьціўся ў Буросе.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Швэцыі:
- 1936, 1939, 1940, 1961, 2006, 2012
- Уладальнік Кубка Швэцыі:
- 2001, 2003, 2014