Тэадор Антоні Ваньковіч
Герб «Ліс зьменены» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | пасьля 1709 |
Род | Ваньковічы |
Бацькі | Пётар Ваньковіч Ганна Дуніна-Глушынская |
Жонка | Ганна Войшнар |
Дзеці | Стэфан Антоні Зоф’я Гэлена Кацярына Францішка Калумба |
Тэадор Антоні Ваньковіч (па-польску: Teodor Antoni Wańkowicz, ? — пасьля 1709) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік і падстароста судовы менскі, староста падусьвяцкі, кашталян менскі ў 1709 годзе. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1682, 1686, 1691, 1701, 1709 гадах.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З роду Ваньковічаў герба «Ліс зьменены», сын менскага войскага Пятра і ваўкавыскай харужычанкі Ганны Дунінай-Глушынскай.
Быў пасьлядоўна менскім стольнікам і падстаростай судовым, падусьвяцкім старостай, а незадоўга перад сьмерцю атрымаў ад караля Аўгуста II прывілей на менскае кашталянства. Пяць разоў засядаў у Трыбунале ВКЛ у 1682, 1686, 1691, 1701 і 1709 (у гэтым годзе быў маршалкам кола Compositi judicii) гадах. Часта бываў кіраўніком на сойміках і судах фіскальных. У Менску заснаваў кляштары кармэлітаў і баніфратаў. Ахвяраваў значныя сродкі менскім францішканам. Быў фундатарам мноства іншых кляштараў, у тым ліку тых жа законаў у Івянцы.
Быў жанаты на дачцы лідзкага земскага пісара Ганьне Войшнар і меў ад яе двух сыноў, Стэфана і Антонія, якія рана памёрлі, і пяць дачок:
- Зоф’ю, жану менскага войскага Францішка Валадковіча;
- Гэлену, жану новагародзкага земскага судзьдзі Яна Рудальтоўскага;
- Кацярыну, жану вількамірскага скарбніка Яна Ярмаловіча;
- Францішку, якая была ксеніяй менскага закона Сьв. Бэнэдыкта;
- Калумбу, стаўшую прэорыцай гэтага ж кляштара.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1846
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4