Сідаравічы (Менская вобласьць)
Выгляд
Сідаравічы | |
трансьліт. Sidaravičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Занарацкі |
Насельніцтва: | 27 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222382 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°47′34.01″ пн. ш. 26°40′50.02″ у. д. / 54.7927806° пн. ш. 26.6805611° у. д.Каардынаты: 54°47′34.01″ пн. ш. 26°40′50.02″ у. д. / 54.7927806° пн. ш. 26.6805611° у. д. |
± Сідаравічы |
Сі́даравічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Сідаравічы ўваходзяць у склад Занарацкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1846 год — існавалі 2 вёскі Сідаравічы ў Занарачанскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Адна зь іх налічвала 12 двароў і 98 жыхароў, а другая — 16 двароў і 146 жыхароў.
- 1904 год — ужо адна вёска з насельніцтвам у 150 жыхароў. У вёсцы працавала царкоўнапрыходзкая школа, дзе ў 1896/97 навучальным годзе навучаліся 19 хлопчыкаў.
- 1908 год — вёска налічвала 170 жыхароў.
- У сакавіку 1916 году падчас Першай сусьветнай вайны напярэдадні Нарачанскай апэрацыі ад заходняга берага возера Нарач за вёскі разьмяшчалася пазыцыя 75-й нямецкай рэзэрвовай дывізіі.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 годзе вёска налічвала 41 двор і 169 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (41 двор) і забілі 4 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адноўленая.
- 1948 год — створаны калгас «Змагар».
- З 1950 па 1973 гады вёска зьяўляецца цэнтрам узбуйненага калгасу «Змагар», у які ўваходзілі 5 вёсак. З 27 кастрычніка 1973 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- У 1960 годзе насельніцтва вёскі складала 131 жыхара.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 27 жыхароў
- 30 лістапада 2007 году — 43 жыхары[2]
- 1999 год — 84 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 33 двары і 116 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы знаходзіцца крама.
Помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1965 годзе у гонар ушанаваньня памяці 26 жыхароў зь вёсак былога калгасу «Змагар», якія загінулі ў баях 1941—1945 гадоў, на ўскраіне вёскі быў усталяваны абэліск.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 334
- ^ Занарочский сельсовет. Местная повестка на XXI век. / авторы составители Наранович М.Г., Сивограков О.В., Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.