Пронькі
Выгляд
| Пронькі, трансьліт. Prońki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Занарацкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°49′07″ пн. ш. 26°42′02″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 85 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222397 |
| СААТА | 6240814056 |
| Нумарны знак | 5 |
| Пронькі на мапе Беларусі ± Пронькі | |
Про́нькі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1868 год — існавалі 2 вёскі Пронькі ў складзе Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Першая вёска налічвала 9 двароў і 114 жыхароў, другая — 8 двароў і 93 жыхароў.
- Напрыканцы 19 стагодзьзя тут працавала царкоўнапрыходзкая школа, дзе ў 1896/97 навучальным годзе навучаліся 14 хлопчыкаў.
- З 1901 году ў вёсцы працавала школа граматы.
- 1904 год — вёска Пронькі знаходзіцца ў складзе Занарачанскай воласьці Сьвянцянскага павету. У вёсцы пражываў 341 жыхар.
- 1908 год — існавалі сяло і вёска Пронькі. Насельніцтва сяла складала 176 жыхароў, вёскі — 131 жыхар.
- У 1916 годзе ў раёне вёскі падчас Першай сусьветнай вайны праходзілі баі Нарачанскай апэрацыі.
- У 1927 годзе ў вёсцы створаная ячэйка Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 вёска налічвала 61 двор і 252 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (61 двор) і забілі 9 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адноўленая.
- 1949 год — створаны калгас «За Радзіму».
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- У 1960 годзе насельніцтва вёскі складала 233 жыхароў.
- З 1973 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 85 жыхароў
- 30 лістапада 2007 году — 89 жыхароў[2]
- 1999 год — 130 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 61 двор і 124 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы разьмяшчаюцца клюб, бібліятэка, жывёлагадоўчая фэрма, крама.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 334
- ↑ Занарочский сельсовет. Местная повестка на XXI век. / авторы составители Наранович М.Г., Сивограков О.В., Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.