Жалезьнікі (Менская вобласьць)
Выгляд
Жалезьнікі | |
трансьліт. Žalieźniki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Занарацкі |
Насельніцтва: | 96 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222382 |
СААТА: | 6240814031 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°47′39.01″ пн. ш. 26°42′10.01″ у. д. / 54.7941694° пн. ш. 26.7027806° у. д.Каардынаты: 54°47′39.01″ пн. ш. 26°42′10.01″ у. д. / 54.7941694° пн. ш. 26.7027806° у. д. |
± Жалезьнікі |
Жале́зьнікі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Жалезьнікі ўваходзяць у склад Занарацкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1846 год — існавалі 2 вёскі ў Занарачанскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Адна зь іх налічвала 10 двароў і 96 жыхароў, а другая — 9 двароў і 89 жыхароў.
- 1904 год — вёска мае назву Жалезьнікі, насельніцтва складае 226 жыхароў.
- 1907 год — зноў 2 вёскі: Жалезьнікі 1-я з насельніцтвам у 157 жыхароў і Жалезьнікі 2-я з насельніцтвам у 151 жыхара.
- Падчас Першай сусьветнай вайны зь верасьня 1915 году вёска акупаваная войскамі кайзэраўскай Нямеччыны і пазьней спаленая. З 18 па 28 сакавіка 1916 году ў раёне вёскі праходзілі баі Нарачанскай апэрацыі войскаў расейскай арміі Паўночнага і Заходняга фронтаў.
- 11 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 годзе вёска налічвала 57 двароў і 232 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (57 двароў) і забілі 3 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адноўленая.
- 1950 год — створаны калгас «Перамога».
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 1973 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1960 год — 193 жыхары; 1 студзеня 1997 году — 48 двароў і 107 жыхароў; 1999 год — 91 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 30 лістапада 2007 году — 100 жыхароў[2]; 2010 год — 96 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 333
- ^ Занарочский сельсовет. Местная повестка на XXI век. / авторы составители Наранович М. Г., Сивограков О. В., Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.