Перайсьці да зьместу

Баярнавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баярнавічы
трансьліт. Bajarnavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Занарацкі
Насельніцтва: 5 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222382
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°46′14.02″ пн. ш. 26°37′45.98″ у. д. / 54.7705611° пн. ш. 26.6294389° у. д. / 54.7705611; 26.6294389Каардынаты: 54°46′14.02″ пн. ш. 26°37′45.98″ у. д. / 54.7705611° пн. ш. 26.6294389° у. д. / 54.7705611; 26.6294389
Баярнавічы на мапе Беларусі ±
Баярнавічы
Баярнавічы
Баярнавічы
Баярнавічы
Баярнавічы
Баярнавічы

Бая́рнавічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.

У 1868 г. вёска Шэметаўскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, 9 двароў, 76 жыхароў. У 1904 годзу налічвала 136 жыхароў, у 1908 г. — 139 жыхароў.

З 12.10.1940 г. у Сырмескім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці.

У 1949 годзе арганізаваны калгас імя Чкалава. З 06.03.1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя М. Горкага (цэнтар — вёска Буйкі).

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Сырмескага сельсавету[2].

  • 1960 год — 87 жыхароў
  • 1997 год — 7 двароў, 14 жыхароў
  • 2009 год — 5 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі