Балтагузы
| Балтагузы, трансьліт. Baltahuzy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Занарацкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°46′04″ пн. ш. 26°39′10″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 10 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222382 |
| Нумарны знак | 5 |
| Балтагузы на мапе Беларусі ± Балтагузы | |
Балтагу́зы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1868 годзе вёска Шэметаўскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, 26 двароў, 200 жыхароў. У 1904 годзе налічвала 311 жыхароў, у 1908 г. - 330 жыхароў.
У сакавіку 1916 напярэдадні Нарачанскай апэрацыі паміж вёскамі Балтагузы і Сідаравічы разьмяшчалася нямецкая 9-я кавалерыйская дывізія.
З 12.10.1940 годзе у Сырмескім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці.
У 1950 г. створаны калгас імя Пушкіна. З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя М. Горкага (цэнтар - вёска Буйкі).
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Сырмескага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1960 год — 171 жыхар
- 1997 год — 22 двары, 37 жыхароў
- 2009 год — 10 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі