Заслаўскі кальвінскі збор
Помнік абарончай і сакральнай архітэктуры | |
Заслаўскі кальвінскі збор
| |
![]() Заслаўскі кальвінскі збор
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Заслаўе |
Каардынаты | 54°0′26.5″ пн. ш. 27°17′30″ у. д. / 54.007361° пн. ш. 27.29167° у. д.Каардынаты: 54°0′26.5″ пн. ш. 27°17′30″ у. д. / 54.007361° пн. ш. 27.29167° у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Менская япархія |
Архітэктурны стыль | рэнэсанс |
Заснавальнік | Ян Глябовіч |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | http://zaslavl-sobor.by |
Заслаўскі кальвінскі збор на мапе Беларусі ![]() ![]() Заслаўскі кальвінскі збор | |
![]() |
Заслаўскі кальвінскі збор — помнік архітэктуры XVI ст. у Заслаўі. Знаходзіцца пасярод колішняга замка, пад адрасам вуліца Замкавая, 6. З 1628 году дзейнічаў як касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, з 1833 году — уніяцкая царква Сьвятога Спаса. У 1839 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перавялі царкву ў юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
У наш час у будынку збора месьціцца Спаская царква (царква Праабражэньня Гасподняга) Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1577 годзе ўладальнік Заслаўя князь Ян Глябовіч распачаў будаваньне збору на тэрыторыі замка[1]. Яшчэ ў 1572 годзе Я. Глябовіч запрасіў сюды Сымона Буднага. Пры кальвінскім зборы існавала школа, дзе маглі навучацца дзеці розных станаў.
У 1628 годзе кашталян віленскі Мікалай Глябовіч перадаў збор каталікам, якія пераасьвяцілі яго пад касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. Новыя ўладальнікі Заслаўя Казімер і Крыстына Сапегі перадалі будынак кляштару дамініканаў, заснаванаму ў 1676 годзе. У 1678 годзе збор часткова перабудавалі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў. Будынак збора перайшоў да ўніятаў, якія асьвяцілі яго пад тытулам Сьвятога Спаса ў памяць некалі існай у Заслаўі царквы. Па ліквідацыі Ўніяцкай царква ў 1839 годзе будынак перайшоў да Найсьвяцейшага ўрадавага сыноду (Маскоўскага патрыярхату). У 1865 годзе помнік перабудавалі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, у будынку разьмясьцілі мучны склад. У 1968—1972 гадох праводзілася рэстаўрацыя помніка, па якой у ім разьмясьціўся музэй рамёстваў і народных промыслаў. У 1990 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1996 годзе ў зборы адбыўся пажар.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адзін з найбольш выразных помнікаў архітэктуры рэнэсансу Вялікага Княства Літоўскага з рысамі абарончага дойлідзтва. Асаблівасьцю помніка зьяўляецца таксама адсутнасьць алтарнай апсыды (характэрная рыса пратэстанцкіх збораў Вялікага Княства Літоўскага). Гэта прастакутная ў пляне базыліка, каталікон якой мае даволі прысадзісты выгляд. Тоўстыя сьцены збора сканчаюцца высокім аркатурным пасам, у якім раней існавалі байніцы. Перад каталіконам узвышаецца 30-мэтровая вежа з шасьцю ярусамі, у кожным зь якіх таксама былі байніцы. Першапачаткова збор ня меў вежы, яе дабудавалі крыху пазьней. Звонку сьцены аздабляюцца вэртыкальнымі пілястрамі і рустам.
Збор стаіць пасярод магутнага бастыённага замка і мае выразна абарончыя рысы, у прыватнасьці ён мог служыць апошнім прытулкам абаронцам, а высокая вежа, відаць, выконвала функцыі вежы-дазорцы.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі і графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі і графіка
Па надбудове купала-цыбуліны, каля 1900 г.
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сучасны стан
Аздабленьне парталу рустам
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Ткачоў М. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ—XVIII стст. — Менск, 1978.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заслаўскі кальвінскі збор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|