Перайсьці да зьместу

Быхаўская сынагога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай і абарончай архітэктуры
Быхаўская сынагога
Быхаўская сынагога
Быхаўская сынагога
Краіна Беларусь
Места Быхаў
Каардынаты 53°31′10.59″ пн. ш. 30°15′18.76″ у. д. / 53.5196083° пн. ш. 30.2552111° у. д. / 53.5196083; 30.2552111Каардынаты: 53°31′10.59″ пн. ш. 30°15′18.76″ у. д. / 53.5196083° пн. ш. 30.2552111° у. д. / 53.5196083; 30.2552111
Канфэсія юдаізм
Архітэктурны стыль Адраджэньне
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Быхаўская сынагога на мапе Беларусі
Быхаўская сынагога
Быхаўская сынагога
Быхаўская сынагога
Быхаўская сынагога на Вікісховішчы

Быхаўская сынагога — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Быхаве. Знаходзіцца на гістарычным Рынку, на паўночны захад ад замка[a]. Дзеяла да першай паловы XX ст. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

У панараме места, 1840 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную сынагогу ў Быхаве збудавалі ў пачатку XVII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Быхаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, сынагога працягвала дзеяць. У XIX ст. бажніцу часткова перабудавалі.

Савецкія ўлады зачынілі сынагогу, з гэтага часу помнік знаходзіцца ў занядбаным стане.

Малюнак А. Наліваева, 1967 г.

Помнік архітэктуры позьняга рэнэсансу[1][2]. Гэта цэнтрычны мураваны абарончы будынак, амаль квадратны ў пляне, завершаны пакатым 4-схільным дахам. Фасады падзяляюцца тонкім карнізам на 2 ярусы. Нізкі другі ярус сьпярша праразалі прастакутныя і круглыя байніцы (пазьней іх замуравалі). Цяпер роўніцы муроў другога яруса падзяляюцца неглыбокімі прастакутнымі нішамі. Тоўстыя сьцены (1,75 м) першага яруса праразаюцца высокімі паўцыркульнымі вокнамі з раструбамі ў абодва бакі. Аконныя праёмы аб’ядноўваюцца на ўсю сьцяну нішай, якая злучаецца падугамі з кутнімі пілястрамі, апрацаванымі рустам. Галоўны заходні фасад зь левага боку вылучаецца круглай абарончай вежай з сходамі, якая зьвязвала сутарэньне і гарышча.

Цэнтральнае месца ў інтэр’еры займае 2-ярусная трыбуна-біма, пляцоўка якой абмяжоўваецца 4 магутнымі 8-граннымі слупамі, злучанымі паміж сабой аркамі. Яны зьяўляюцца канструкцыйнай асновай цыліндрычных скляпеньняў з распалубкамі. Кутнія часткі перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі. Ніжні ярус бімы мае паўсфэрычнае перакрыцьце, апрацаванае стукавым шматкаляровым расьлінным арнамэнтам, верхні праразаюць паўцыркульныя праёмы. У цэнтры ўсходняй сьцяны паміж пілястрамі знаходзіцца алтар-ніша, аблямаваны стукавай ляпнінай.

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — завулак Савецкі, 2
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 97.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 90.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  512Г000156